Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Dec 2016

Стварэнне адзінага нацыянальнага турыстычнага брэнда плануецца пачаць у Беларусі ў 2017 годзе

15 снежня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Работу па стварэнні адзінага нацыянальнага турыстычнага брэнда плануецца пачаць у Беларусі ў 2017 годзе, заявіў 14 снежня журналістам намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У наступным годзе нам трэба будзе правесці вялікую колькасць мерапрыемстваў, у тым ліку па пытанні стварэння і папулярызацыі адзінага нацыянальнага брэнда, каб можна было пазіцыянаваць краіну за мяжой, як гэта робіць тая ж Грузія", - адзначыў Віталь Грыцэвіч. Паводле яго слоў, само стварэнне брэнда абыдзецца адносна нядорага. Асноўных затрат запатрабуе яго пашырэнне. "У гэтым напрамку плануем працаваць сумесна з тураператарамі", - дадаў ён.

Таксама адной з задач дэпартамента на 2017 год з'яўляецца развіццё ўнутранага турызму. Акрамя таго, у бліжэйшым будучым трэба будзе выйсці на экспарт паслуг на ўзроўні паспяховых 2013-2014 гадоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі