Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Mar 2016

Стаў вядомы склад зборнай Беларусі па біятлоне на змешаную эстафету ЧС у Холменколене

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб зборнай Беларусі вызначыўся са складам на змешаную эстафету 2х6 км у жанчын і 2х7,5 км у мужчын на чэмпіянаце свету ў нарвежскім Холменколене, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На першы старт сусветнага форуму 3 сакавіка ў складзе беларускай каманды выйдуць: Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Уладзімір Чапелін, Аляксандр Дарожка. Зборная Беларусі выступіць пад 12-м нумарам. Мацнейшыя склады прадставілі галоўныя прэтэндэнты на медалі змешанай эстафеты. Каманда Германіі заявіла на першую гонку Францыску Пройс, Францыску Хільдэбранд, Арнда Пайфера і Сімона Шэмпа, французскі квартэт выглядае наступным чынам: Анаіс Бескан, Мары Дарэн-Абер, Квенцін Фільён-Мэле, Мартэн Фуркад.

Арганазітараў чэмпіянату свету ў гэтыя дні ўсё больш непакояць метэаралагічныя ўмовы. Паводле прагнозаў, Холменколен чакае снегапад і туман.

У адсутнасць Дар'і Домрачавай, якая прапускае бягучы сезон, у беларускай зборнай асноўныя чаканні з заваяваннем медалёў чэмпіянату звязаны з Надзеяй Скардзіна, якая па выніках выступлення ў Цюмені на еўрапейскім форуме даказала, што знаходзіцца ў нядрэннай форме, выйграўшы гонку праследавання. У Нарвегіі для цяперашняга лідара жаночай беларускай каманды задача ўскладняецца прысутнасцю лідараў агульнага заліку Кубка свету Габрыэлы Соўкалавай з Чэхіі, Мары Дарэн-Абер з Францыі.

Зборная Беларусі прыбыла ў Нарвегію некалькімі групамі. Частка біятланістаў прыляцела з Цюмені, другая - з Рупольдынга, дзе праходзіла падрыхтоўка да самага важнага старту ў сезоне. Уся каманда размясцілася ў атэлі "Скандык Холменколен" і правяла першыя трэніроўкі.

На чэмпіянаце свету выступяць наступныя беларускія біятланісты: Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дар'я Юркевіч, Настасся Дубарэзава, Ганна Сола, Хрысціна Ільчанка, Уладзімір Чапелін, Раман Елятноў, Дзмітрый Дзюжаў, Аляксандр Дарожка, Максім Варабей, Юрый Лядаў.

Праграма спаборніцтваў:

3 сакавіка 17.30. Змешаная эстафета (2х6 км жанчыны + 2х7,5 км мужчыны).

5 сакавіка 13.30. Спрынт 10 км (мужчыны).

5 сакавіка 16.30. Спрынт 7,5 км (жанчыны).

6 сакавіка 15.30. Гонка праследавання 12,5 км (мужчыны).

6 сакавіка 17.45. Гонка праследавання 10 км (жанчыны).

9 сакавіка 17.30. Індывідуальная гонка 15 км (жанчыны).

10 сакавіка 17.30. Індывідуальная гонка 20 км (мужчыны).

11 сакавіка 17.30. Эстафета 4х6 км (жанчыны).

12 сакавіка 17.30. Эстафета 4х7,5 км (мужчыны).

13 сакавіка 15.00. Мас-старт 12,5 км (жанчыны).

13 сакавіка 18.00. Мас-старт 15 км (мужчыны).Беларусь на ЧС-2016 па біятлоне ў нарвежскім Холменколене

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі