Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Nov 2018

Спевакі з 26 краін прымуць удзел у V Мінскім міжнародным Калядным конкурсе вакалістаў

Спевакі з 26 краін прымуць удзел у V Мінскім міжнародным Калядным конкурсе вакалістаў

5 лістапада, Мінск /Кар.БЕЛТА/. У V Мінскім міжнародным Калядным конкурсе вакалістаў прымуць удзел артысты з 26 краін, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі.

На конкурс, які пройдзе ў Вялікім тэатры з 14 па 19 снежня, паступіла звыш 300 заявак. Традыцыйна больш за ўсё было пададзена ад удзельнікаў з Расіі, Беларусі і Украіны. На Калядны конкурс збіраюцца прыехаць спевакі з самымі рознымі галасамі: сапрана, мецца-сапрана, тэнары, барытоны, басы, бас-барытоны і нават кантральта (самы нізкі жаночы голас).

Конкурс вакалістаў праходзіць у тры туры, першыя два - у суправаджэнні фартэпіяна, трэці - аркестра на галоўнай сцэне Вялікага тэатра Беларусі. Фіналісты юбілейнага конкурсу атрымаюць рэдкую магчымасць выступіць разам з вядучымі опернымі спевакамі, прадэманстраваўшы вакальны і драматычны талент.

Вызначаць лепшых будзе кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі дырэктары оперных тэатраў, імпрэсарыа і музыканты з сусветным імем. Узначаліць журы генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Грыдзюшка. Пераможцы і лаўрэаты будуць вядомы 19 снежня. Ацаніць вакальны талент канкурсантаў зможа не толькі высокае журы, але і гледачы - 21 снежня на гала-канцэрце фіналістаў у вялікай зале тэатра, дзе акрамя дыпломаў і ўзнагарод будзе ўручаны прыз глядацкіх сімпатый.

Прызавы фонд конкурсу складае $28 тыс. Уладальніка Гран-пры чакае грашовы прыз у памеры $10 тыс., лаўрэата I прэміі - $8 тыс., лаўрэатаў II і III прэмій - $6 тыс. і $4 тыс. адпаведна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі