Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Май 2015

Спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі пакажуць на Чэхаўскім фестывалі ў Маскве

19 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі пакажуць у Маскве на Міжнародным тэатральным фестывалі імя А.П.Чэхава. У праграму ўключана беларуская пастаноўка "Ціхі шоргат сыходзячых крокаў", паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры фестывалю.

Гэты спектакль быў створаны ў 2013 годзе пры падтрымцы Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў. Пастаноўку паводле п'есы беларускага драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага ажыццявіў малады рэжысёр з Кыргызстана Шаміль Дыйканбаеў. Паказы ў Маскве пройдуць 24 і 25 мая ў Тэатры імя Массавета.

Міжнародны тэатральны фестываль імя А.П.Чэхава ўжо не першы раз запрашае спектаклі з Беларусі ў Маскву. У 2010 і 2013 годзе ў час Чэхаўскага фестывалю былі прадстаўлены спектаклі "Вяселле" і "Офіс" Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

12-ы па ліку Чэхаўскі фестываль праходзіць з 13 мая па 17 ліпеня. Раз у два гады ён збірае ў расійскай сталіцы "вяршкі" тэатральнага мастацтва з усяго свету. На гэты раз на форуме, які ўключае сусветную серыю, рэгіянальную праграму і пастаноўкі маскоўскіх тэатраў, будзе прадстаўлена 19 спектакляў розных жанраў з 12 краін свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі