Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Mar 2020

Спектаклі Купалаўскага тэатра з 27 сакавіка па 2 красавіка можна паглядзець анлайн

Спектаклі Купалаўскага тэатра з 27 сакавіка па 2 красавіка можна паглядзець анлайн
Фота з архiва

25 сакавіка, Мінск /Ганна Сініцкая - БЕЛТА/. Некаторыя спектаклі з рэпертуару Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы з 27 сакавіка па 2 красавіка гледачы змогуць убачыць анлайн, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

"Тыдзень Купалаўскага online" арганізаваны ўпершыню. Як адзначыў генеральны дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка, мэта праекта - стварыць дадатковыя магчымасці, каб азнаёміцца з шэдэўрам тэатральнага мастацтва сусветнага ўзроўню не толькі жыхарам Беларусі, але і прадстаўнікам беларускай дыяспары за мяжой, суайчыннікам, якія па розных прычынах знаходзяцца за мяжой, і ўсім, хто цікавіцца беларускай культурай.

Старт праекта запланаваны на 27 сакавіка - Міжнародны дзень тэатра. У гэты вечар гледачы змогуць убачыць візітку Купалаўскага тэатра - спектакль "Паўлінка". Прамы эфір будзе даступны з любой прылады ў сетцы любога аператара Беларусі і іншых краін свету без аўтарызацыі. 29 сакавіка будзе трансліравацца запіс спектакля "Школа падаткаплацельшчыкаў" - яркая і іранічная французская камедыя паводле твора Луі Вернэя і Жоржа Бера.

31 сакавіка гледачам стане даступны прагляд запісу спектакля "Вельтмайстар-акардэон" - папулярнага спектакля-канцэрта паводле твораў Марка Мермана ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна з удзелам аркестра Купалаўскага тэатра. Запіс спектакля з рэпертуару Камернай сцэны "Ураджай" гледачы ўбачаць 2 красавіка. Адметная пастаноўка Дзмітрыя Цішко створана паводле твораў аднаго з самых вядомых сучасных беларускіх драматургаў Паўла Пражко.

Спасылкі на online-трансляцыю і прагляд запісаў спектакляў будуць даступны на сайце тэатра і ў сацыяльных сетках.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі