Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Май 2020

Спектакль Купалаўскага тэатра "Кароль Лір" пакажуць у прамым эфіры

Спектакль Купалаўскага тэатра
Сцэна са спектакля. Фота Купалаўскага тэатра

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трансляцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы "Кароль Лір" адбудзецца 29 мая. Пастаноўку можна будзе ўбачыць бясплатна з любой кропкі Беларусі, расказалі БЕЛТА ў тэатры.

"Караль Лір" стаў першай і галоўнай прэм'ерай юбілейнага сезона - да гэтай знакамітай п'есы купалаўцы звярнуліся ўпершыню. Каб героі Шэкспіра загаварылі па-беларуску, для пастаноўкі рэжысёр Мікалай Пінігін узяў тэкст Юрыя Гаўрука - выдатнага перакладчыка і ў мінулым рэдактара тэатра.

Сцэнаграфія і касцюмы да спектакля створаны маладой мастачкай Кацярынай Шымановіч, чыя дэбютная работа на вялікай сцэне Купалаўскага - "Шляхціц Завальня, Або Беларусь у фантастычных апавяданнях" - стала адным з галоўных тэатральных адкрыццяў мінулага сезона. Музыка да пастаноўкі напісана кампазітарам Андрэем Зубрычам.

У ролі Ліра - народны артыст Беларусі Віктар Манаеў. Выхаваўшы трох дачок, кароль Брытаніі вырашае падзяліць дзяржаву на часткі і аддаць карону. Стомлены правіцель хоча дажыць свае дні ў любові. Але наследнікі думаюць інакш: атрымаўшы ўладу, яны адмаўляюцца ад бацькі і старога караля. Лір становіцца выгнаннікам ў голым полі, дзе ад былой велічы засталіся толькі цьмяныя ўспаміны.

Ролі дачок Ліра выконваюць Вікторыя Чаўлытка (Ганерылья), Валянціна Гарцуева (Рэгана) і Марта Голубева (Кардэлія). У спектаклі таксама задзейнічаны Дзмітрый Есяневіч, Раман Падаляка, Ігар Сігоў, Андрэй Градабоеў, Іван Кушнярук, Іван Трус, Андрэй Дробыш, Аляксандр Казела, Аляксандр Паўлаў, Аляксандр Зелянко, Андрэй Кавальчук, Павел Астравух, Міхаіл Світа, Павел Паўлюць.

Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дасць магчымасць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў. Паказ пачнецца ў 19.00.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі