Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Кст 2018

Спектакль фестывалю сучаснай харэаграфіі ўбачаць жыхары Мінска, Гомеля і Віцебска

Спектакль фестывалю сучаснай харэаграфіі ўбачаць жыхары Мінска, Гомеля і Віцебска

17 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Мерапрыемствы Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі (IFMC) упершыню пройдуць не толькі на роднай сцэне ў Віцебску, але і ў канцэртных залах Мінска і Гомеля, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў цэнтры культуры "Віцебск".

Спектакль "Уверцюры Расіні", які прадставіць Spellbound contemporary ballet (Італія), адбудзецца 20 лістапада ў Мінску на сцэне Вялікага тэатра Беларусі, 22 лістапада яго змогуць убачыць гамяльчане, а на віцебскай сцэне гэта пастаноўка будзе паказана 25 лістапада і стане завяршальным спектаклем праграмы фестывалю.

Віцебскіх гледачоў таксама чакаюць спектаклі з Беларусі, Расіі і Украіны. У ліку гасцей ужо знаёмыя і новыя для публікі творчыя калектывы: тэатр "Кіеў Мадэрн-Балет" (Украіна); тэатр "Балет Яўгена Панфілава", Маскоўскі Губернскі тэатр пад кіраўніцтвам Сяргея Бязрукава (Расія). Асноўнай падзеяй фестывалю стане міжнародны конкурс сучаснай харэаграфіі. У ліку іншых яркіх момантаў форуму - інтэрактыўныя лекцыі, тэарэтычныя майстар-класы, семінары, круглыя сталы, выставы жывапісу, скульптуры і фатаграфіі ад беларускіх і літоўскіх майстроў.

Арганізатарам фестывалю з'яўляецца цэнтр культуры "Віцебск". Заснавальнікі - Віцебскі аблвыканкам, Міністэрства культуры, Віцебскі гарвыканкам, Вялікі тэатр Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі