Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Врс 2017

Спартсмены з 34 краін прымуць удзел у юніёрскім этапе Гран-пры ISU па фігурным катанні ў Мінску

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсмены з 34 краін прымуць удзел у этапе Гран-пры ISU сярод юніёраў па фігурным катанні на каньках у Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускага саюза канькабежцаў.

Спаборніцтвы пройдуць з 21 па 23 верасня на "Мінск-Арэне". На лёд сталічнага комплексу выйдзе 121 спартсмен. У адзіночным катанні выступяць 27 юнакоў і 34 дзяўчаты, у парным катанні будуць спаборнічаць 12 пар, а 18 дуэтаў пазмагаюцца за званне чэмпіёнаў у танцах на лёдзе. Турнір стане стартавым для патэнцыяльных удзельнікаў Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне, а таксама іншага спаборніцтва - чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні 2019 года, які пройдзе ў Мінску.

Традыцыйна на міжнароднай арэне лідзіруючыя пазіцыі займаюць фігурысты з Расіі, ЗША, Кітая і Японіі.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз канькабежцаў", Міністэрства спорту і турызму і Мінгарвыканкам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі