Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Лют 2017

"Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 13 па 17 ліпеня

"Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 13 па 17 ліпеня15 лютага, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. XXVI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 13 па 17 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы адбудуцца 11-12 і 18-19 ліпеня), паведаміў 15 лютага журналістам дырэктар форуму Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дакладна вызначаны тэрміны правядзення форуму, колькасць фестывальных дзён апошнім часам практычна не змяняецца. Магу запэўніць, што праграма сёлетняга "Славянскага базару" будзе не менш насычанай, чым мінулага юбілейнага фестывалю. У Летнім амфітэатры ўжо запланавана 17 мерапрыемстваў, але работа над праграмай прадаўжаецца, і колькасць канцэртаў можа павялічыцца", - адзначыў Аляксандр Сідарэнка.

Ён падкрэсліў, што ўжо заключана некалькі дагавораў з артыстамі, якія прадставяць на фестывалі сольныя праграмы. "Мы ў гэтым годзе падыходзілі да фарміравання фестывальнай праграмы вельмі асцярожна. Эканамічныя ўмовы сталі крыху складаней. Відавочна, што глядач стаў больш пераборлівым, пакупная здольнасць таксама крыху знізілася. Пры фарміраванні праграмы выбіралі тыя канцэрты, што забяспечваюць максімальнае запаўненне залы. Гэта значыць, да тых выканаўцаў і праектаў, якія будуць у нас у гэтым годзе, цікавасць гледачоў высокая", - сказаў кіраўнік фестывалю.

Аляксандр Сідарэнка пракаменціраваў выбар выканаўцаў і праграм. Першым фестывальным канцэртам стане сольная праграма Рыгора Лепса. Некалькі гадоў таму артыст сабраў у Віцебску поўную залу. Арганізатары не сумняваюцца, што выступленне выканаўцы на сёлетнім фестывалі будзе такім жа паспяховым. Урэшце, як і канцэрт Валерыя Меладзэ, які не раз выступаў на фестывалі, збіраючы поўную залу.

У праграме форуму па традыцыі прысутнічае гумарыстычны канцэрт, але ў бягучым годзе арганізатары прапануюць іншы фармат гэтага жанру. "Вырашылі прывезці ў Віцебск шоу "Аднойчы ў Расіі". У нас яго ніколі не было, але цікавасць гледачоў да гэтага праекта ёсць. Тым больш у ім удзельнічаюць вядомыя медыйныя персоны ўдзельнікі каманд КВЗ", - растлумачыў Аляксандр Сідарэнка.

Нязменнай папулярнасцю ў Віцебску карыстаюцца праекты "Залаты хіт" і "Шансон ТБ". Яны таксама ўвайшлі ў праграму сёлетняга форуму. Адзін са зборных канцэртаў "Славянскага базару" мае назву "Я люблю фестываль". "У праграме выступяць маладыя выканаўцы і калектывы з розных краін. Але ў першую чаргу будуць прадстаўлены беларускія. Як паказвае практыка, не заўсёды мы ім удзяляем належную ўвагу. У той жа час запрашаем папулярных выканаўцаў з іншых краін, улічваючы пры гэтым інтарэсы маладзёжнай аўдыторыі (ратацыі ў тэлевізійных і радыёэфірах)", - сказаў Аляксандр Сідарэнка. Як чакаюць арганізатары, будзе цікавы публіцы і юбілейны канцэрт Аляксандра Зацэпіна, у якім выступіць Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. "Гэта песні на ўсе часы для любога гледача", - перакананы Аляксандр Сідарэнка. Акрамя таго, на сцэне Летняга амфітэатра адбудзецца канцэрт Нацыянальнага заслужанага акадэмічнага ансамбля танца Украіны імя П.Вірскага і папулярных украінскіх выканаўцаў, будзе праграма Саюзнай дзяржавы. Сольнік Ягора Крыда арыентаваны на маладую публіку, выступленні Стаса Міхайлава і групы "Рукі ўверх" - гэта пажаданні гледачоў. Канцэрты рок-музыкі - традыцыя фестывалю. І ў бягучым годзе ў Віцебску ўпершыню выступіць група "Сплін".

"Цэны на білеты параўнальныя з мінулым годам. Фестываль народны, і любы глядач павінен мець магчымасць набыць білет на канцэрт. Ёсць праграмы і месцы даражэйшыя, напрыклад, VIP-месцы на адкрыццё. Але, як правіла, менавіта гэтыя білеты раскупляюцца першымі. Ёсць бюджэтныя варыянты, таму прыйсці на канцэрт можа і студэнт, і пенсіянер. Пры фарміраванні праграмы ўлічваем інтарэсы аўдыторыі рознага ўзросту, розныя глядацкія густы", - рэзюмаваў Аляксандр Сідарэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі