Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Sep 2017

Скульптурным прызнаннем у любові Мінску стане выстава ў галерэі Міхаіла Савіцкага

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выставачны праект "Мінск скульптурны", прымеркаваны да 950-годдзя Мінска, адкрыецца ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага 7 верасня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары праекта.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены скульптурныя творы, прысвечаныя асноўным вехам гісторыі Мінска, яго жыхарам і героям. "Беларускія скульптары ў станковых кампазіцыях і праектных прапановах будучых манументальных работ зафіксавалі ключавыя для горада і краіны падзеі: бітву на рацэ Нямізе, станаўленне Мінскага княства пад кіраўніцтвам Глеба Усяславіча (Мінскага), удзел Мінскай харугвы ў Грунвальдскай бітве і іншыя", - расказалі арганізатары.

Акрамя таго, у экспазіцыю ўключаны фатаграфіі і рабочыя мадэлі скульптур, якія з'явіліся ў беларускай сталіцы ў апошнія дзесяцігоддзі. Сярод новых скульптурных вобразаў помнікі Францыску Скарыну, Адаму Міцкевічу, Ефрасінні Полацкай, творы, прысвечаныя значным для горада падзеям, такім як атрыманне Мінскам Магдэбургскага права, адшуканне абраза Божай Маці і іншыя.

Выстава для яе ўдзельнікаў, вядомых беларускіх майстроў, стане скульптурным прызнаннем у любові гораду Мінску. Экспазіцыя будзе працаваць да 1 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі