У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Врс 2018

Скульптурную кампазіцыю па матывах казак Пушкіна адкрыюць у Мінску

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Скульптурную кампазіцыю па матывах твораў Аляксандра Пушкіна адкрыюць у Мінску 5 верасня, паведамілі БЕЛТА ў адміністрацыі Фрунзенскага раёна.

Скульптура ўпрыгожыць сквер на перакрыжаванні вул. Адоеўскага і пр. Пушкіна і стане падарункам мінчанам да Дня горада. У сюжэце выкарыстаны персанажы самага вядомага ўрыўка з паэмы "Руслан і Людміла" - "У лукоморья дуб зеленый". На барэльефе, які нібыта прымацаваны да расколатага каменя-валуна, адлюстраваны кот вучоны, русалка, лясун і Баба Яга.

Добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя, устаноўлены лаўкі. У перспектыве тут плануецца высадзіць дадатковыя зялёныя пасадкі.

Кампазіцыя выканана за кошт спонсарскіх сродкаў, прапанаваны аўтарамі варыянт кампазіцыі зацвердзіў мастацкі савет пры Мінгарвыканкаме.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс