4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Скульптурную кампазіцыю па матывах твораў Аляксандра Пушкіна адкрыюць у Мінску 5 верасня, паведамілі БЕЛТА ў адміністрацыі Фрунзенскага раёна.
Скульптура ўпрыгожыць сквер на перакрыжаванні вул. Адоеўскага і пр. Пушкіна і стане падарункам мінчанам да Дня горада. У сюжэце выкарыстаны персанажы самага вядомага ўрыўка з паэмы "Руслан і Людміла" - "У лукоморья дуб зеленый". На барэльефе, які нібыта прымацаваны да расколатага каменя-валуна, адлюстраваны кот вучоны, русалка, лясун і Баба Яга.
Добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя, устаноўлены лаўкі. У перспектыве тут плануецца высадзіць дадатковыя зялёныя пасадкі.
Кампазіцыя выканана за кошт спонсарскіх сродкаў, прапанаваны аўтарамі варыянт кампазіцыі зацвердзіў мастацкі савет пры Мінгарвыканкаме.