Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Mar 2015

Скульптура з нагоды 500-годдзя з'яўлення на водах Свіслачы абраза Божай Маці ўпрыгожыць цэнтр Мінска

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Скульптура з нагоды 500-годдзя з'яўлення на водах ракі Свіслач абраза Божай Маці ўпрыгожыць цэнтр Мінска. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар КУП "Мінская спадчына" Павел Шыкунец.

Скульптура з нагоды 500-годдзя з'яўлення на водах ракі Свіслач абраза Божай Маці адкрыецца на вуліцы Зыбіцкай у чэрвені. Паводле задумы скульптараў Дзмітрыя Аганава і Ігара Засімовіча скульптура створана ў выглядзе абеліска, які імітуе раку. Наверсе кампазіцыі размесціцца ладдзя ў выглядзе птушкі-вешчуна, а ў ёй - абраз.

Як расказаў Павел Шыкунец, адкрыццё скульптуры будзе прымеркавана да візіту ў Беларусь Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, які запланаваны на чэрвень 2015 года. Прыезд патрыярха стане кульмінацыяй мерапрыемстваў з нагоды 1000-годдзя спачыну святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра.

На гербе Мінска паказана знакамітая сцэна, якая расказвае аб тым, як Дзева Марыя пасля сваёй смерці ўзнеслася на неба і трапіла ў рай. На гэтым шляху яе суправаджалі анёлы і херувімы. Згодна з легендай абраз з выявай Узнясення Божай Маці прыплыў у Мінск уверх па цячэнні Свіслачы з Кіева, разбуранага татарамі. На месцы, дзе абраз спыніўся каля берага, была пабудавана першая ў горадзе царква.

Герб быў прысвоены гораду ў 1591 годзе пасля надання Мінску 14 сакавіка 1499 года магдэбургскага права на самакіраванне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі