Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Sep 2017

Сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Рыа Іван Ціхан плануе выступіць на Еўрагульнях-2019

Сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра ў кіданні молата Іван Ціхан7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра ў кіданні молата Іван Ціхан плануе выступіць на II Еўрапейскіх гульнях 2019 года. Аб гэтым ён паведаміў журналістам у ходзе работы пашыранага пасяджэння Выканкама НАК Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць жаданне выступіць на Еўрагульнях у Мінску, трэніроўкі ў рознай ступені інтэнсіўнасці, згодна з планам, праводжу рэгулярна. Вядома, пільна назіраў за выступленнем вядучых малатабойцаў на сусветным форуме ў Лондане. Магу з упэўненасцю сказаць, што рэзультаты, якія былі прадэманстраваны на галоўным старце сезона-2017, можна пераўзысці. Буду прадаўжаць рыхтавацца. У наступным годзе ў Берліне адбудзецца чэмпіянат Еўропы (з 7 па 12 жніўня). Гэты старт, несумненна, стане добрай рэпетыцыяй перад Еўрагульнямі ў Мінску", - сказаў Іван Ціхан.

Знакаміты атлет выказаў упэўненасць, што ўся інфраструктура да старту другіх Еўрапейскіх гульняў у Мінску будзе гатова. "Беларусь правяла ўжо нямала вялікіх спартыўных мерапрыемстваў. Пэўны вопыт ёсць. Упэўнены, усе аб'екты будуць уведзены своечасова, і вельмі спадзяюся, што тэрміны здачы стадыёна "Дынама" (чэрвень 2018-га. - Заўвага БЕЛТА) больш пераносіцца не будуць", - адзначыў ён.

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі ў наступным годзе летам плануе на абноўленым стадыёне правесці матчавую сустрэчу, што стане добрай праверкай работаздольнасці комплексу.

Лёгкая атлетыка ўвайшла ў лік 15 відаў спорту, якія будуць прадстаўлены на Еўрагульнях у Мінску. З гэтым медаляёмістым відам спорту звязваюцца пэўныя надзеі беларускай зборнай на галоўным спартыўным форуме ў 2019 годзе.

Прэзідэнт Беларусі і кіраўнік НАК Аляксандр Лукашэнка сёння на пашыраным пасяджэнні алімпійскага камітэта выказаў занепакоенасць апошнімі рэзультатамі беларускіх атлетаў на нядаўна завершаных чэмпіянатах свету па лёгкай атлетыцы, мастацкай гімнастыцы і дзюдо. На гэтых галоўных турнірах сезона заваяваны ўсяго адзін медаль - серабро ў практыкаванні з булавамі гімнасткі Кацярыны Галкінай.

На пашыраным пасяджэнні НАК Беларусі сёння абмеркаваны асноўныя напрамкі падрыхтоўкі і правядзення II Еўрапейскіх гульняў, цырымонія адкрыцця якіх адбудзецца на стадыёне "Дынама" 21 чэрвеня 2019 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі