Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Oct 2022

Сямейны конкурс навагодняй цацкі аб'явілі ў Вялікім тэатры

Сямейны конкурс навагодняй цацкі аб'явілі ў Вялікім тэатры
Фота тэатра оперы і балета

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У юбілейны, 90-ы, сезон сямейны конкурс "Навагодняя тэатральная цацка" пройдзе 9-ы раз, паведамілі БЕЛТА ў Вялікім тэатры Беларусі.

Арганізатары чакаюць работы, якія прыдумала і ўвасобіла ў жыццё ўся сям'я - гледачы тэатра. Цацка павінна быць тэатральнай, гэта значыць, нейкім чынам намякаць на той ці іншы спектакль або быць звязана з жыццём акцёра і музыканта.

У тэатры нямала оперных і балетных пастановак, якія могуць натхніць таленавітых юнакоў і дзяўчат. Оперы "Пінокіа" і "Кошчын дом", балеты "Шчаўкунок", "Канёк-Гарбунок", "Спячая прыгажуня", "Маленькі прынц". Дарэчы, 24 снежня Вялікі тэатр зробіць сапраўдны падарунак - рыхтуецца прадставіць казачную оперу для ўсёй сям'і: "Гісторыя Кая і Герды" ажыве дзякуючы рэжысёру Ганне Маторнай.

Работы ўдзельнікаў конкурсу прымаюцца па 20 снежня. Узнагародзяць пераможцаў традыцыйна пад Новы год - раніцай 27 снежня, перад пачаткам спектакля "Гісторыя Кая і Герды". У перадсвяточнай атмасферы Дзед Мароз і Снягурка ўручаць пераможцам і ўдзельнікам падарункі, заахвочвальныя прызы і дыпломы. Юных гледачоў чакаюць навагоднія інтэрактыўныя гульні і конкурсы.

Цацкі трэба накіраваць на адрас: 220029 Мінск, пл. Парыжскай Камуны, 1, Вялікі тэатр Беларусі. Мінчане могуць прынесці цацку ў тэатр на адрас: пл. Парыжскай Камуны, 1, 7-ы пад'езд, службовы ўваход.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі