13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч выйшла ў другі раўнд кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння на старце спаборніцтваў у Мельбурне беларуска перамагла ў трохсэтавым паядынку прадстаўніцу Аўстраліі Арыну Радзівонаву - 7:6 (7:4), 5:7, 6:4. Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 44 мінуты. У другім крузе Ірына Шымановіч згуляе з іспанскай тэнісісткай Марынай Басольс.
Учора яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч перамагла ў дзвюх партыях прадстаўніцу Францыі Ксенію Яфрэмаву - 6:3, 6:1, а заўтра ў другім кваліфікацыйным раўндзе яе саперніцай будзе Кацінка фон Дайхман з Ліхтэнштэйна. Каб прабіцца ў асноўную сетку аўстралійскага чэмпіянату, тэнісісткам трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар'еры.
Асноўны этап Australian Open пройдзе з 18 студзеня па 1 лютага. Агульны прызавы фонд першага ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" складзе амаль $7,7 млн.