Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Май 2017

Шоу "Мы - беларусы" прадставіць еўрапейскаму гледачу ансамбль "Харошкі"

Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль "Харошкі"29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маштабную праграму музычна-харэаграфічнага шоу "Мы - беларусы" прадставіць еўрапейскаму гледачу Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль "Харошкі", паведамілі БЕЛТА ў ансамблі.

З 22 чэрвеня калектыў адпраўляецца ў еўрапейскае турнэ з праграмай, якая створана на аснове гістарычнага, археалагічнага і фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу, дэманструе станаўленне і развіццё беларускай нацыянальнай культуры з часоў язычніцтва па ХХ стагоддзе ўключна.

Выразна і маштабна, праз прызму розных гістарычных эпох, на мове сучаснай харэаграфіі, з дапамогай старадаўніх музычных інструментаў, нацыянальнага адзення, прадметаў побыту расказваецца пра станаўленне і развіццё беларускай нацыі і культуры народа да сённяшніх дзён.

Аўтарам і кіраўніком праекта з'яўляецца Валянціна Гаявая - вядомы беларускі балетмайстар, народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне", кавалер ордэна Францыска Скарыны, мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі" (з 1974 года).

Цыкл выступленняў ансамбля "Харошкі" з новай праграмай "Мы - беларусы" пройдзе ў гарадах свету ў час акцыі Belarus Day ("Беларускі дзень"). Ініцыятыва правядзення такога штогадовага мерапрыемства з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі прагучала на пятым Усебеларускім народным сходзе.

У адпаведнасці з планамі, ансамбль "Харошкі" выступіць 23 чэрвеня ў Кіеве (Украіна), 27 чэрвеня ў Варшаве (Польшча), 29 чэрвеня ў Берліне (Германія), 1 ліпеня ў Ліёне (Францыя), 4 ліпеня ў Празе (Чэхія), 6 ліпеня ў Будапешце (Венгрыя), 10 ліпеня ў Кошыцы (Славакія) і 12 ліпеня ў Бялградзе (Сербія).

Валянціна Гаявая глыбока і дасканала даследуе беларускую культурную спадчыну, своеасабліва і таленавіта пераасэнсоўвае яе і вяртае да жыцця. За 40 гадоў работы з калектывам ёю створаны не адзін дзясятак аўтарскіх праграм. Арыгінальныя пастаноўкі беларускіх народных танцаў Валянціна Гаявая аб'ядноўвае ў тэатралізаваныя харэаграфічныя спектаклі: "Тураўская легенда", "Полацкі сшытак", "Бывай, XX стагоддзе!", "Добры вечар, госці!", "Беларусы" і інш.

Выступленне вядомага беларускага калектыву арганізавалі Міністэрства культуры сумесна з Міністэрствам замежных спраў пры садзейнічанні пасольстваў Беларусі за мяжой. У ходзе акцыі Belarus Day ("Беларускі дзень") запланаваны выступленні ў ліпені яшчэ аднаго танцавальнага ансабля - заслужанага калектыву Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі па краінах Балтыі.

Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль "Харошкі"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі