Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Кст 2017

Шорац усклаў вянок да Магілы Невядомага салдата ў Маскве

10 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Старшыня Мінскага гарвыканкама Андрэй Шорац сёння ў Маскве ад імя ўсіх мінчан усклаў вянок да Магілы Невядомага салдата ля Крамлёўскай сцяны. Гэта цырымонія прымеркавана да Дзён Мінска ў расійскай сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У цырымоніі прынялі ўдзел прыбыўшыя ў Маскву члены мінскай дэлегацыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, беларускія дыпламаты. Маскоўскую дэлегацыю на цырымоніі ўзначаліў міністр урада Масквы, кіраўнік дэпартамента знешнеэканамічных і міжнародных сувязей Сяргей Чаромін.

Удзельнікі цырымоніі ўсклалі таксама кветкі да памятных знакаў "Горад-герой Мінск" і "Брэсцкая крэпасць - герой" на Алеі гарадоў-герояў у Аляксандраўскім садзе.

"Гэта вельмі сімвалічна пачынаць візіт у Маскву з такога месца, з цырымоніі ўскладання вянка", - сказаў Андрэй Шорац, размаўляючы з журналістамі. Ён паведаміў, што ў Маскву з беларускай сталіцы прыбыла прадстаўнічая дэлегацыя: бізнесмены, работнікі адукацыі, аховы здароўя і іншых сфер. "Спадзяюся, што пасля Дзён Мінска ў Маскве нашы сувязі стануць яшчэ мацнейшымі", - падкрэсліў старшыня Мінгарвыканкама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі