Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Жнв 2015

Шарыф з сям'ёй пабываў у гасцях у Лукашэнкі ў рэзідэнцыі "Азёрны"

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф разам з жонкай і сынам сёння пабываў у гасцях у Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў яго рэзідэнцыі "Азёрны" ў Мінскім раёне. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант.

Шарыф з сям'ёй пабываў у гасцях у Лукашэнкі ў рэзідэнцыі "Азёрны"Паводле слоў прэс-сакратара, сустрэча атрымалася душэўнай і па-сапраўднаму дамашняй. "Наша прырода, смачная кухня, гасціннасць - пра ўсё гэта госці шмат чулі. Цяпер жа змаглі пераканацца асабіста", - адзначыла Наталля Эйсмант.

Кіраўнік дзяржавы разам з малодшым сынам Мікалаем паказалі гасцям рэзідэнцыю, правялі імправізаваную экскурсію. У тым ліку пабывалі на крыніцы, дзе Наваз Шарыф, а таксама члены яго сям'і пакаштавалі чыстую, унікальную па сваіх уласцівасцях ваду.

Шарыф з сям'ёй пабываў у гасцях у Лукашэнкі ў рэзідэнцыі "Азёрны"За снеданнем "без гальштукаў" Прэзідэнт Беларусі і прэм'ер-міністр Пакістана размаўлялі каля гадзіны.

Аляксандр Лукашэнка і Наваз Шарыф абмяняліся падарункамі. З сабой на радзіму госці павезлі, у прыватнасці, чыстыя і натуральныя беларускія прадукты, напіткі, цукеркі, ільняныя вырабы, памятныя манеты Нацбанка, а таксама самыя яркія ўражанні аб гасціннай Беларусі.Шарыф з сям'ёй пабываў у гасцях у Лукашэнкі ў рэзідэнцыі "Азёрны"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі