Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Снж 2015

Шадко: Тэхналогія 4G пачне працаваць у Беларусі з 1 студзеня 2016 года

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэхналогія 4G пачне працаваць у Беларусі з 1 студзеня 2016 года. Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко ў эфіры праграмы "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння тэхналогія 4G працуе ў тэставым рэжыме ў Мінску. З 1 студзеня мы з вамі зможам ёю скарыстацца", - адзначыў Дзмітрый Шадко. Ён выказаў упэўненасць, што Беларусь хутка навярстае пазіцыі, па якіх пакуль адстае ад вядучых сусветных краін па ўзроўні развіцця інфармацыйна-тэлекамунікацыйных тэхналогій. "Пра 5G пакуль абяцаць не буду, але, думаю, што да канца дзесяцігадовага перыяду мы пачнём мерапрыемствы па падрыхтоўцы да з'яўлення такіх тэхналогій", - канстатаваў ён.

Адносна з'яўлення ў грамадскім транспарце тэхналогіі Wi-Fi Дзмітрый Шадко сказаў, што тэхнічна такая магчымасць ёсць. "У бліжэйшы час рашэнні па гэтым пытанні будуць прыняты", - запэўніў першы намеснік міністра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс