Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Ліп 2018

Серыя кніг "Асобы" - своеасаблівае выкладанне навейшай гісторыі Беларусі

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Біяграфічная серыя кніг "Асобы" падае навейшую гісторыю Беларусі праз асобы. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі дырэктар выдавецтва "Адукацыя і выхаванне" Мікалай Супрановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Персаналіі кніг гэтай серыі - знакавыя для краіны асобы. "Усе яны магутныя ў творчым і інтэлектуальным плане людзі, якія вельмі сканцэнтраваны на служэнні сваёй радзіме, якія ствараюць гісторыю. Гэта своеасаблівае выкладанне навейшай гісторыі сучаснай Беларусі", - лічыць Мікалай Супрановіч.

Першая кніга серыі "Віктар Парфёнаў: пакланіся травінцы. Экспедыцыі ў жыццё акадэміка" (аўтар Уладзімір Ліпскі) выйшла ў 2014 годзе. Сёння серыя налічвае шэсць кніг, рыхтуюцца да выхаду ў свет яшчэ тры. У серыі створаны жывыя партрэты беларускіх сучаснікаў, у ліку якіх акадэмік Віктар Парфёнаў, пісьменнік Уладзімір Ліпскі, знакамітыя аграрыі Рыгор Бабчанок і Аляксей Скакун, воін-інтэрнацыяналіст і контрразведчык Уладзімір Гаркавы, першы беларускі касманаўт Пётр Клімук. Кожнае выданне - гэта шматгранны партрэт асобы, жыццё і дзейнасць гэтых герояў з'яўляюцца прыкладам і арыенцірам для маладога пакалення беларусаў.

Цяпер у рабоце кнігі пра былога начальніка крымінальнага вышуку горада Мінска Віктара Пякарскага, вядомую беларускую паэтэсу Раісу Баравікову, былога кіраўніка апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пятра Віцязя.

Пра жыццё герояў кніг на рускай і беларускай мовах расказваюць значныя дзяржаўныя дзеячы, калегі, родныя і блізкія людзі, журналісты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі