Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Jan 2016

Сацыяльная палітыка стане галоўнай тэмай трэцяга форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сацыяльная палітыка стане галоўнай тэмай трэцяга форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, асноўныя мерапрыемствы пройдуць у Мінску і Магілёве 8-9 чэрвеня. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Русецкі на пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Папярэдняя дата трэцяга форуму рэгіёнаў ужо ўзгоднена з расійскімі калегамі, плануецца, што мерапрыемства пройдзе 8-9 чэрвеня ў Мінску і Магілёве, пленарнае пасяджэнне намечана на 9 чэрвеня. Асноўнай тэмай форуму стануць сацыяльныя і гуманітарныя пытанні. Кіраўнік дзяржавы аб'явіў бягучы год у Беларусі Годам культуры, і гэта таксама знойдзе адлюстраванне ў праграме нашага мерапрыемства", - адзначыў Анатоль Русецкі.

Запланаваны круглыя сталы і секцыі, дзе будуць абмяркоўвацца пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі ў галіне навукі і адукацыі, маладзёжнай палітыкі, культуры, работы сродкаў масавай інфармацыі. Адначасова адбудуцца форум рэгіянальных СМІ, маладзёжная спартакіяда Саюзнай дзяржавы і іншыя мерапрыемствы.

Часткай форуму стане традыцыйная выстаўка "Белагра". "Хацелася б, каб на экспазіцыі былі прадэманстраваны не толькі дасягненні сельскай гаспадаркі Беларусі, але і ўвесь спектр пытанняў, якія датычацца гэтай тэмы. Гэта ў тым ліку сацыяльная палітыка ў вёсцы, падрыхтоўка кадраў", - падкрэсліў Анатоль Русецкі.

На форуме прапануецца закрануць і некаторыя эканамічныя пытанні, у прыватнасці, размова можа пайсці аб распрацоўцы сумеснай імпартазамяшчальнай праграмы Беларусі і Расіі, гарманізацыі заканадаўства дзвюх краін.

Папярэдні форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі быў прысвечаны прамысловай палітыцы і прайшоў у Сочы 17-18 верасня 2015 года. У ім прынялі ўдзел кіраўнікі абедзвюх дзяржаў. Пры гэтым на форум прыехалі прадстаўнікі больш як 50 расійскіх рэгіёнаў і ўсіх рэгіёнаў Беларусі, заключаны кантракты на больш як $250 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі