15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (102-і нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў асноўную сетку адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў паядынку трэцяга кваліфікацыйнага раўнда беларуска перайграла ўкраінскую тэнісістку Дар'ю Снігур (136) - 6:2, 0:6, 6:2. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 45 мінут. На старце кваліфікацыі Аляксандра Сасновіч перамагла ў дзвюх партыях прадстаўніцу Францыі Ксенію Яфрэмаву (577) - 6:3, 6:1, а потым абыграла Кацінку фон Дайхман з Ліхтэнштэйна (258) - 6:3, 7:6 (7:4).
Асноўны этап Australian Open пройдзе з 18 студзеня па 1 лютага. Агульны прызавы фонд першага ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" складзе амаль $7,7 млн.