Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Май 2016

Санаторыі вышэйшай катэгорыі з'явяцца ў Беларусі

13 мая, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Санаторыі вышэйшай катэгорыі з'явяцца ў Беларусі, паведаміў на прэс-канферэнцыі дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва пры Савеце Міністраў Генадзь Балбатоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзяржаўная атэстацыя санаторна-курортных арганізацый завершыцца да сярэдзіны ліпеня 2016 года. Яна праводзіцца адзін раз у пяць гадоў, растлумачыў Генадзь Балбатоўскі.

Цяпер працуюць 113 санаторыяў на 28 тыс. ложка-месц і 217 аздараўленчых арганізацый на 40 тыс. ложка-месц, уключаючы 154 дзіцячыя аздараўленчыя лагеры на 27,7 тыс. месц. "Першая атэстацыя была праведзена ў 2006 годзе. Па яе выніках у рэспубліцы быў 101 санаторый на 25,5 тыс. ложка-месц", - прывёў дырэктар цэнтра параўнальныя даныя. Пасля правядзення дзяржатэстацыі ложкавая магутнасць можа змяніцца.

У бягучым годзе крытэрыі дзяржатэстацыі былі зменены (усяго іх больш за 100), як і бальная шкала ацэнкі. "Цяпер зроблены акцэнт на якасць - на стан матэрыяльна-тэхнічнай і лячэбнай базы", - растлумачыў Генадзь Балбатоўскі. У прыватнасці, за кожны новы від медыцынскіх паслуг налічваецца паўбала.

Рэспубліканскаму цэнтру па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва на 2016 год са сродкаў рэспубліканскага бюджэту і дзяржаўнага сацыяльнага страхавання выдзелена больш за Br1,5 трлн., што дасць магчымасць аздаравіць у бягучым годзе больш за 700 тыс. чалавек і выканаць усе сацыяльныя праграмы. Безумоўным прыярытэтам з'яўляецца аздараўленне і лячэнне дзяцей, таму каля 80 працэнтаў выдзеленых сродкаў прадугледжана менавіта на гэтыя мэты.

Існуючы ложкавы фонд дае магчымасць аздараўляць і накіроўваць на санаторна-курортнае лячэнне штогод больш як 1,3 млн чалавек пры сярэднегадавой запаўняльнасці амаль 90 працэнтаў. Адзначаецца ўстойлівы попыт на санаторна-курортныя паслугі, сказаў кіраўнік цэнтра. Так, у першым квартале забяспечана стабільная бясстратная работа санаторна-курортных арганізацый, запаўняльнасць супараўнальна з аналагічным перыядам мінулага года. Дасягнуты рост экспарту санаторна-курортных паслуг на 34 працэнты ў параўнанні з першым кварталам мінулага года, даходы ад аказання дадатковых платных паслуг узраслі на 36 працэнтаў.

"Спадзяёмся, што гэта пазітыўная тэндэнцыя захаваецца на працягу ўсяго года", - сказаў Генадзь Балбатоўскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі