Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Врс 2016

Самы крэатыўны балельшчык "Гонкі легенд" атрымае спецыяльны прыз ад Дар'і Домрачавай

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фестываль "Гонка легенд - зоркі біятлона за мір" стане важным этапам, які ў будучым дапаможа Раўбічам прымаць біятлонныя турніры самага высокага ўзроўню. Такое меркаванне выказала ідэйны натхняльнік праекта трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава. Яе зварот да ўдзельнікаў фестывалю атрымалі журналісты на прэс-канферэнцыі ў БЕЛТА.

Дар'я Домрачава заклікае гледачоў падрыхтавацца і прыехаць у Раўбічы з яркімі плакатамі, сцягамі, расцяжкамі ў падтрымку ўдзельнікаў гонкі. Прычым аўтар самага крэатыўнага атрымае спецыяльны падарунак ад трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі.

Праслаўленая беларуская біятланістка лічыць, што "Гонка легенд" - гэта хвалюючая і ўнікальная падзея не толькі для Беларусі, але і для ўсяго свету. Як і год таму, зоркі біятлона мінулых гадоў 18 верасня зноў збяруцца ў Раўбічах, каб па-сапраўднаму натхніць публіку і перажыць буру эмоцый, змагаючыся за месцы на п'едэстале гонару. Дар'я Домрачава ўпэўнена, што дружалюбную атмасферу біятлона і захапляючую барацьбу на дыстанцыі адчуе кожны глядач.

На мінулай гонцы вядомы аўстрыйскі біятланіст Крыстаф Зуман сказаў сваім калегам на трасе ў Раўбічах: "Выкладваемся па поўнай або адразу дадому!". Само сабой, што спартсмены выбралі першае і таму няма сумненняў, што і на гэты раз настройваюцца на сур'ёзную барацьбу, будзе горача, адзначае Дар'я Домрачава.

Яна запрасіла ў Раўбічы многіх біятлонных легенд, якія з задавальненнем адгукнуліся і з радасцю выступяць перад беларускімі аматарамі спорту.

Дар'я Домрачава рыхтуецца стаць маці і таму віртуальна сустрэне ўсіх удзельнікаў і гледачоў "Гонкі легенд" у Раўбічах сваім відэазваротам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі