Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Май 2017

Салют завяршыў святкаванне Дня Перамогі ў Беларусі

Салют завяршыў святкаванне Дня Перамогі ў Беларусі9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Святкаванне Дня Перамогі ў Мінску завяршылася салютам у 30 залпаў, паведамляе БЕЛТА.

Урачыстасці пачаліся з рэспубліканскай акцыі "Беларусь помніць" і ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску. У цырымоніі прынялі ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзяржорганаў, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, грамадскасць, прадстаўнікі маладзёжных і дзіцячых арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў. Завяршылася цырымонія масавым выкананнем песні "Дзень Перамогі".

Салют завяршыў святкаванне Дня Перамогі ў Беларусі

Ва ўсіх раёнах сталіцы 9 мая прайшлі культурныя, спартыўныя, інфармацыйныя і іншыя мерапрыемствы. Галоўным месцам правядзення гарадскога свята стала пляцоўка каля Палаца спорту. У канцэртных праграмах прынялі ўдзел творчыя калектывы і выканаўцы Мінска, прайшла выстаўка-кірмаш майстроў народнай творчасці. Каля Палаца спорту адбыўся міжнародны турнір па сілавым экстрыме, а ў парку Перамогі - усебеларускія прыгодніцкія лёгкаатлетычныя спаборніцтвы "Забег адважных".

Салют завяршыў святкаванне Дня Перамогі ў Беларусі

Увечары на плошчы Перамогі адбыўся святочны канцэрт тэлепраекта "Плошча Перамогі - 2017". У канцэртнай праграме былі тэатралізаваны музычны паказ і тэматычнае 3D-шоу, якое адбылося ўпершыню ў Мінску на двух будынках, што за манументам Перамогі, у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Беларусі.

Святочныя акцыя, канцэрты, шэсці і іншыя мерапрыемствы з нагоды 72-й гадавіны Перамогі прайшлі таксама ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Салют завяршыў святкаванне Дня Перамогі ў Беларусі

Святочны салют 9 мая прагрымеў у пяці кропках сталіцы: у раёне пл. Перамогі; паблізу стэлы "Мінск - горад-герой" на пляцоўцы перад Камсамольскім возерам; на ўзлётным полі ў аэрапорце Мінск-1; у вёсцы Зацень, паблізу вадасховішча Дразды; у мікрараёне Усходні ва Уруччы, у паркавай зоне 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады. Такім чынам, за салютам магла назіраць максімальная колькасць жыхароў і гасцей Мінска. Салют таксама прагрымеў у Брэсцкай крэпасці, Віцебску, Гомелі, Гродне і Магілёве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі