Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Стд 2026

Сабаленка прабілася ў паўфінал турніру WTA ў Брысбене

Сабаленка прабілася ў паўфінал турніру WTA ў Брысбене
Арына Сабаленка. Фота з архіва НАК Беларусі

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка прабілася ў паўфінал турніру WTA-500 у аўстралійскім Брысбене, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сённяшнім чвэрцьфінальным паядынку лідар сусветнага рэйтынгу перайграла амерыканскую тэнісістку Мэдысан Кіз (7-ы нумар рэйтынгу WTA) - 6:3, 6:3. У паядынку за выхад у фінал саперніцай беларускі будзе чэшка Караліна Мухава (20), якая перамагла прадстаўніцу Казахстана Алену Рыбакіну (5).

Да гэтага Сабаленка абыграла прадстаўніцу Іспаніі Крысціну Букшу (50) - 6:0, 6:1, і румынку Сарану Кырсцю (41) - 6:3, 6:3. Год таму ў вырашальным паядынку Brisbane International Сабаленка выйграла ў расійскай тэнісісткі Паліны Кудзярметавай.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (113) абыграла ў 1/32 фіналу расіянку Ганну Блінкову (61) - 7:5, 6:1, у другім крузе была мацнейшая за датчанку Клару Таўсан (14) - 6:3, 6:3, а ў 1/8 фіналу ўступіла расійскай тэнісістцы Людміле Самсонавай (17) - 4:6, 4:6. У асноўную сетку Сасновіч прабілася праз кваліфікацыю, перамогшы балгарку Вікторыю Томаву (128) - 6:2, 6:2, і прадстаўніцу Узбекістана Марыю Цімафееву (138) - 2:6, 6;3, 6:2.

Турнір у Брысбене завершыцца 11 студзеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі