Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Стд 2021

Ірына Жук устанавіла нацыянальны рэкорд Беларусі ў скачках з шастом у памяшканні

Ірына Жук устанавіла нацыянальны рэкорд Беларусі ў скачках з шастом у памяшканні

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсменка з Гродзенскай вобласці Ірына Жук устанавіла новы нацыянальны рэкорд у скачках з шастом у памяшканні на Кубку Беларусі ў Гомелі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Вышыня 4 м 66 см пакарылася спартсменцы з другой спробы. Такім чынам Ірына Жук на 1 см палепшыла прыналежны ёй жа лепшы рэзультат сярод лёгкаатлетак краіны ў гэтым відзе праграмы.

Што датычыцца астатніх рэзультатаў у саперніцтве жанчын, то Настасся Мірончык-Іванова з каманды Мінскай вобласці стала мацнейшай сярод скакух у даўжыню з рэзультатам 6 м 51 см. У трайным скачку перамагла таксама прадстаўніца Мінскай вобласці Ірына Васькоўская, якая паляцела ў чацвёртай спробе на 13 м 69 см. У скачках у вышыню першынствавала з дружыны Брэсцкай вобласці Карына Дзямідзік, якая вярнулася ў строй пасля перапынку, - 1 м 90 см.

У бегу на 60 м не было роўных Святлане Парахонька з Віцебскай вобласці. Спартсменка першынствавала на названай дыстанцыі як у стартах з бар'ерамі, паказаўшы рэзультат 8,14 сек., так і ў "гладкім" бегу - 7,60 сек. Спаборніцтвы на 200 м лепш удаліся Юліі Блізнец з Гомельскай вобласці - 24,60 сек. На дыстанцыі ўдвая даўжэйшай перамагла Астэрыя Лімай з Мінска - 54,55 сек. На дыстанцыі 800 м не было роўных Паліне Кіберавай з Гродзенскай вобласці - 2 мін. 11,80 сек.

Старты на 1500 м завяршыліся трыумфам Таццяны Шабанавай (Магілёўская вобласць) - 4 мін. 32,39 сек. Яна ж перамагла ў стартах на 3000 м з перашкодамі - 11 мін. 01,43 сек. У спаборніцтвах на 3000 м без перашкод вікторыю святкавала Настасся Палуян з Магілёўскай вобласці - 9 мін. 35,05 сек. У штурханні ядра перасягнула сваіх саперніц Юлія Леанцюк, якая ў лепшай спробе адправіла снарад на 16 м 51 см.

Такім чынам, з улікам рэзультатаў мужчын галоўны трафей спаборніцтваў дастаўся камандзе Брэсцкай вобласці, якая набрала 116 ачкоў. Другое месца пакінулі за сабой спартсмены Гомельскай вобласці - 115 пунктаў. Замкнулі тройку мацнейшых атлеты Магілёўскай вобласці - 113 ачкоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі