Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Май 2020

РТБД рыхтуе паказы спектакляў з удзелам Таццяны Мархель са свайго відэафонду

РТБД рыхтуе паказы спектакляў з удзелам Таццяны Мархель са свайго відэафонду
Народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель. Фота з архіва

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадаўжае праект "РТБДом", у час якога на YouTube-канале знаёміць гледачоў з найбольш цікавымі пастаноўкамі са свайго відэафонду. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў тэатры.

"Мы вырашылі прысвяціць гэты тыдзень выдатнай і ўнікальнай артыстцы РТБД Таццяне Мархель. Усе паклоннікі яе яркага таленту могуць паглядзець спектаклі з яе ўдзелам, а таксама вечар-бенефіс да юбілею з віншавальнымі эцюдамі ад акцёраў і нечаканымі тэатралізаванымі выступленнямі афіцыйных асоб", - расказалі ў тэатры.

Вечар-бенефіс народнай артысткі Беларусі Таццяны Мархель "Таццянін дзень" пакажуць сёння. На 20 мая запланавана трансляцыя спектакля "Адвечная песня", на 22 мая - спектакля "Беларусь. Дыдактыка".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі