Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Ліп 2025

Рок-уверцюра, сольнікі і выступленні юных зорачак. Што чакае гледачоў "Славянскага базару" 9 ліпеня

Рок-уверцюра, сольнікі і выступленні юных зорачак. Што чакае гледачоў

9 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Рок-уверцюра адкрые серыю канцэртаў у Летнім амфітэатры, а юныя выканаўцы пакажуць сябе на другім конкурсным этапе - якія мерапрыемствы чакаюць сёння гледачоў XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў дырэкцыі фестывалю.

Другі дзень XXIII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск" адбудзецца ў 13.00. Узыходзячыя зорачкі прадставяць на сцэне Канцэртнай залы "Віцебск" славянскі хіт у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя Міхаіла Фінберга. Па выніках першага конкурснага дня ў тройцы лідараў аказаліся прадстаўнікі Казахстана, Мальты і Беларусі. Дарэчы, беларуска Амалія Сухан будзе выступаць пад трэцім нумарам, які яна лічыць шчаслівым, і, магчыма, гэта надасць ёй сіл для фінальнага рыўка.

У Мастацкім музеі ў 15.00 прэзентуюць выставу Зураба Цэрэтэлі "Чарлі-летуценнік". Тут будзе прадстаўлены жывапіс, графіка, эмаль, скульптура.

У 18.00 на ўрачыстай цырымоніі паднімуць сцяг фестывалю. Гледачоў запрашаюць далучыцца да гэтай падзеі ў культурна-спартыўным комплексе Летняга амфітэатра.

У гэты ж час у абласной філармоніі пройдзе сольны канцэрт грузінскай групы Bravo Metehi. Сольнае выступленне Стаса Міхайлава адбудзецца на новай сцэнічнай пляцоўцы - у Віцебскім цэнтральным спартыўным комплексе. У 19.00 паклоннікі артыста змогуць атрымаць задавальненне ад любімых песень. Яшчэ адзін сольнік пройдзе ў КЗ "Віцебск" у 20.00. Беларускі спявак Пётр Ялфімаў разам з Нацыянальным акадэмічным народным аркестрам Беларусі імя Іосіфа Жыновіча прадставіць праграму "Незабыўнае...". Наведвальнікі канцэрта пачуюць лепшыя кампазіцыі з творчай спадчыны Уладзіміра Мулявіна і ансамбля "Песняры".

У 19.00 гледачоў запрашаюць у Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа на гістарычную драму "Радавыя".

У Летнім амфітэатры сёння стартуе серыя яркіх выступленняў. У 22.00 на галоўнай фестывальнай сцэне выступіць аркестр Nikamuza з праграмай "Легенды рока".

Асноўныя мерапрыемствы XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдуць з 10 па 13 ліпеня.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі