Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Жнв 2016

Рок-фестываль збярэ ў Рэчыцы музыкантаў з дзевяці краін

18 жніўня, Гомель /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. XII Міжнародны рок-фестываль Metal Crowd пройдзе ў Рэчыцы 20-21 жніўня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэчыцкім райвыканкаме.

У гэтым мерапрыемстве, якое будзе праводзіцца ў фармаце open air, прымуць удзел больш за трыццаць груп з дзевяці краін свету. На працягу двух дзён паклоннікаў жорсткай музыкі будуць забаўляць групы з Нарвегіі, Аргенціны, Польшчы, Украіны, Латвіі, Расіі, Беларусі. Хэдлайнерамі фэсту стануць фіны Kalmah, а таксама Leaves’ Eyes і Atrocity з Германіі.

Фестываль пройдзе на тэрыторыі спарткомплексу "Надзея" райцэнтра. Для нівеліравання празмернай гучнасці цяжкай музыкі ў час фэсту, сцэну павернуць у бок ляснога масіву. Арганізатары запэўнілі, што такіх мер дастаткова, каб буйнейшы ў Беларусі металаоўпэнэйр не трывожыў мясцовых жыхароў.

Чакаецца, што ў фестывалі прымуць удзел больш як 1,5 тыс. гледачоў: беларусаў і гасцей з краін блізкага і далёкага замежжа. Для іх зручнасці на тэрыторыі спарткомплексу размесцяць летнія кафэ, гандлёвыя латкі і палаткі, арганізуць гандаль тэматычнай атрыбутыкай: часопісамі, плакатамі, футболкамі, бейсболкамі, CD, DVD, выпушчанымі спецыяльна да фестывалю групамі-ўдзельніцамі. Спецыяльна для паклоннікаў музыканты правядуць афтограф- і фотасесіі.

Рок-фестываль Metal Crowd праходзіць пры падтрымцы Рэчыцкага райвыканкама. Сярод мэт і задач, якія паставілі перад сабой арганізатары - даць магчымасць творчай моладзі рэалізаваць свой патэнцыял, а таксама стымуляванне міжрэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі