У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Сак 2015

Распрацаваны фірменны стыль XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

18 сакавіка, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. У Цэнтры культуры "Віцебск" распрацаваны фірменны стыль XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар ДУ "Цэнтр культуры "Віцебск", дырэктар дырэкцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Асновай для мастацкага ўвасаблення стылю фестывалю ў друкаванай і відэапрадукцыі нязменна з'яўляецца таварны знак фестывалю. У гэтым годзе сімвал фестывалю - васілёк складаецца з зіхатлівых крышталёў, што іскрацца ў начным небе і абрамлены сеткай неонавых прамянёў. "Васілёк заззяў новымі гранямі, якія адлюстроўваюць разнастайнасць культур, прадстаўленых на штогадовым форуме мастацтваў. Каляровая гама ўключае сіне-фіялетавыя адценні самой кветкі, дапоўненыя яркімі фестывальнымі фарбамі. Пры поглядзе на іх узнікаюць розныя асацыяцыі: гэта і зорныя ліпеньскія ночы, асвечаныя ўспышкамі святочнага салюта, і імпульсы вялікага горада, у якім кіпіць жыццё з раніцы да позняй ночы, калейдаскоп фестывальных падзей і рух наперад", - растлумачыла аўтар фірменнага стылю фестывалю мастак-дызайнер камп'ютарнай графікі Цэнтра культуры "Віцебск" Дар'я Волкава.

Аляксандр Сідарэнка падкрэсліў, што фірменны стыль фестывалю традыцыйна выкарыстоўваецца ў афармленні друкаванай і відэапрадукцыі, пры вырабе сувеніраў. Ён знойдзе сваё адлюстраванне на білетах, плакатах, дыпломах, картках акрэдытацыі, майках, паштоўках, блакнотах, ручках. У гэтым жа стылі будуць аформлены рэкламныя і ролікі прэзентацыі, якія традыцыйна суправаджаюць "Славянскі базар у Віцебску".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс