Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Лют 2015

Расіяне ўзначальваюць медальны залік ЮЧС па біятлоне ў "Раўбічах" пасля шасці дзён спаборніцтваў

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля завяршэння шостага дня спаборніцтваў чэмпіянату свету-2015 па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў зборная Расіі па-ранейшаму ўзначальвае неафіцыйны медальны залік, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў сваю скарбонку расіяне дабавілі дзве ўзнагароды. Золата выйграла іх юнацкая дружына ў эстафеце 3х7,5 км, а дзявочая ў другой эстафеце 3х6 км заняла 2-е месца. Такім чынам, у лідараў усяго 10 (4 залатыя, 3 сярэбраныя, 3 бронзавыя) узнагарод. Таксама сумарна 10 медалёў заваявалі нарвежцы, якія ідуць другімі, але ў іх толькі дзве залатыя ўзнагароды. Акрамя таго, скандынаўцы маюць яшчэ два сярэбраныя медалі і шэсць бронзавых узнагарод. Трэцяе-чацвёртае месца дзеляць каманды Францыі і Украіны, спартсмены якіх выйгралі па 4 (2, 1, 1) медалі. Гаспадары чэмпіянату беларусы дзякуючы сённяшняй вікторыі дзявочай зборнай у эстафеце 3х6 км замыкаюць пяцёрку лепшых з дзвюма ўзнагародамі вышэйшай вартасці. Месцы іншых каманд, прадстаўнікі якіх узнімаліся на п'едэстал, у медальным заліку наступныя: 6. Аўстрыя - 5 (1, 3, 1), 7. Германія - 1 (1, 0, 0), 8. Казахстан - 3 (0, 2, 1), 9-10. Данія/Польшча - па 1 (0, 1, 0), 11. ЗША - 1 (0, 0, 1).

У заключны дзень сусветнага форуму будуць разыграны яшчэ два камплекты ўзнагарод у эстафетах юніёрак і юніёраў да 21 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі