Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Ліс 2016

Райнер Хонек і Прэзідэнцкі аркестр Беларусі 10 лістапада прадставяць музычны вобраз Вены

8 лістапада, Мінск /Валерыя Гаўрылава - БЕЛТА/. Праслаўлены аўстрыйскі скрыпач і дырыжор Райнер Хонек разлічвае на паспяховую работу з Прэзідэнцкім аркестрам Беларусі на канцэрце салістаў Венскай оперы ў Мінску Viennese Gala Concert - Music from Vienna. Аб гэтым ён паведаміў 8 лістапада журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Райнер Хонек іграе на ўнікальным інструменце - скрыпцы ex-Hammerle работы Страдывары (1709), прадастаўленай яму Нацыянальным банкам Аўстрыі. "Кожны інструмент унікальны, кожны гучыць па-свойму. Іграць на такім інструменце - асаблівы гонар для музыканта. Мая мэта - карыстацца гэтай скрыпкай так, як яна таго заслугоўвае. Буду рады сыграць на ёй для беларускай публікі", - адзначыў скрыпач.

Ён зацікаўлены ў рабоце з беларускімі музыкантамі і вельмі чакае рэпетыцый. "Ведаю, што гэта сапраўды добры аркестр, таму лічу, што ў нас усё павінна атрымацца. Выбіраючы творы для выканання ў час гала-канцэрта ў Беларусі, мы імкнуліся як мага лепш перадаць музычны вобраз Вены. Гэта наш першы візіт у Беларусь, таму мне хочацца выступіць, каб пазнаёміцца з беларускай публікай і ўбачыць яе рэакцыю на наша выкананне", - падзяліўся думкамі Райнер Хонек.

Галоўны дырыжор Прэзідэнцкага аркестра Беларусі Віктар Бабарыкін адзначыў эксклюзіўнасць выступлення салістаў Венскай оперы разам з яго калектывам на беларускай сцэне. "Гэта будзе ўнікальны канцэрт. Райнер Хонек - універсальны чалавек, дырыжор і скрыпач у адной асобе, канцэртмайстар Венскага філарманічнага аркестра. Для нас вялікі гонар, што ён будзе выконваць з намі музыку, а таксама дырыжыраваць. Ды і ў цэлым, для нашага аркестра гэта выдатны майстар-клас", - лічыць ён.

Райнер Хонек - праслаўлены скрыпач і дырыжор. У бягучым годзе ён адзначыў 35 гадоў з моманту дэбюту ў групе першых скрыпак Венскай дзяржаўнай оперы і Венскага філарманічнага аркестра. У якасці саліста выступаў з аркестрам у Аўстрыі, Японіі, ЗША і іншых краінах, у розны час быў першай скрыпкай вядомых камерных ансамбляў Вены. Акрамя таго, Райнер Хонек актыўна выступае ў якасці дырыжора.

Viennese Gala Concert - Music from Vienna пройдзе 10 лістапада ў Палацы Рэспублікі. Салісты Венскай оперы разам з Прэзідэнцкім аркестрам Беларусі выканаюць творы Людвіга ван Бетховена, Іагана Штрауса, Франца Легара і іншых кампазітараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі