Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Снж 2015

Прызавы фонд мінскага чэмпіянату Еўропы па шахматах па бліцы і рапідзе складзе больш як 30 тыс. еўра

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прызавы фонд мінскага чэмпіянату Еўропы па шахматах па бліцы і рапідзе складзе больш як 30 тыс. еўра. Аб гэтым расказаў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар кантынентальнага форуму Мікалай Зарубіцкі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Турнір такога высокага ўзроўню па шахматах упершыню праходзіць у нас у краіне. Агульны прызавы фонд чэмпіянату складзе больш як 30 тыс. еўра. Геаграфія ўдзельнікаў вельмі шырокая. Шахматысты з 31 краіны падалі заяўкі, у бліцы выступяць 675 спартсменаў, у рапідзе 802 удзельнікі. Адзначу, што многія з іх згуляюць у абедзвюх дысцыплінах. Для правядзення такога маштабнага мерапрыемства Палац спорту падыходзіць найбольш аптымальна. У комплексе ўсё ў парадку і з інтэрнэтам, і іншай інфраструктурай, патрабаванні па якой у Еўрапейскай федэрацыі шахмат вельмі сур'ёзныя", - адзначыў Мікалай Зарубіцкі.

На прэс-канферэнцыі пацвердзілі, што замежныя ўдзельнікі чэмпіянату атрымаюць бясплатныя візы. Таксама дырэктар турніру адзначыў, што развітая інфраструктура ў цэнтры Мінска (атэлі сусветнага класа, гандлёвыя і забаўляльныя цэнтры) адыграла сваю ролю пры вызначэнні горада, у якім пройдзе чэмпіянат Еўропы па шахматах па бліцы і рапідзе ў 2015 годзе.

Паводле інфармацыі намесніка галоўнага суддзі чэмпіянату, міжнароднага арбітра Настассі Сарокінай, у час спаборніцтваў будзе наладжана анлайн-трансляцыя 50 партый кожнага тура. Каменціраваць матчы на рускай мове будзе гросмайстар Сяргей Шыпаў, на англійскай - Яўген Мірашнічэнка.

Беларускія шахматысты на турніры будуць прадстаўлены самым моцным складам. У Палацы спорту не зможа выступіць толькі Андрэй Жыгалка. Аднак яго брат Сяргей Жыгалка настроены на барацьбу рашуча. "Мне падабаюцца хуткія шахматы, асабліва бліц. Цяпер прадаўжаем падрыхтоўку да чэмпіянату, праводзім спарынгі, трэніроўкі. Склад удзельнікаў сапраўды вельмі сур'ёзны, пастараемся не згубіцца сярод вядучых спартсменаў", - расказаў гросмайстар Сяргей Жыгалка.

Чэмпіянат Еўропы па бліцы і рапідзе пройдзе з 18 па 20 снежня. Гэта самы значны турнір у беларускіх шахматах за апошнія 15 гадоў. Папярэдні аналагічны турнір толькі сярод жанчын Беларусь прымала ў 2001 годзе ў Палацы Рэспублікі.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Мінгарвыканкам, Беларуская федэрацыя шахмат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі