У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Сак 2013

Прыём заявак для ўдзелу ў конкурсах "Славянскага базару ў Віцебску" прадоўжаны да 22 сакавіка

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 22 сакавіка адкрыты прыём заявак на ўдзел у адборачных турах міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" і міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск", якія праводзяцца ў рамках ХХII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Аб гэтым БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Беларусі Юлія Віскуб.

У адборачным туры міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" прымаюць удзел спевакі ва ўзросце ад 18 гадоў да 31 года ўключна, якія маюць вопыт канцэртных выступленняў, удзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях.

У адборачным туры міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск" прымаюць удзел дзеці ад 7 да 12 гадоў, у якіх ёсць вопыт канцэртных выступленняў, а таксама ўдзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях.

Заяўкі накіроўваюцца ў дзяржаўную ўстанову "Цэнтр культуры "Віцебск", аддзел міжнароднага супрацоўніцтва. Інструкцыя аб правядзенні адборачных тураў міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" і міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск" размешчана на сайтах фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" і Міністэрства культуры Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску