Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Врс 2015

Прэзідэнт Беларусі заснаваў спецыяльны прыз "Славянская надзея"

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы заснаваў спецыяльны прыз Прэзідэнта Беларусі "Славянская надзея". Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Спецыяльны прыз будзе ўручацца ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" аднаму з удзельнікаў конкурснай праграмы за лепшае ўвасабленне ў творах вакальнага мастацтва славянскай тэмы.

Указам зацверджаны новыя ўзоры ўзнагародных дакументаў, што ўручаюцца пры прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва, спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення".

Дакументам таксама прадугледжана пашырэнне пераліку асоб, якія могуць вылучацца на саісканне прэміі Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне" і спецпрэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі