Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Ліс 2024

Прэм'ерны паказ драмы "Час вярнуцца" ў Сафіі прымеркавалі да 80-годдзя вызвалення Беларусі

Прэм'ерны паказ драмы
Фота з архiва

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Рускім Доме ў Сафіі адбыўся прэм'ерны паказ ваенна-гістарычнай драмы "Час вярнуцца" і адкрыццё выставы "Аўтографы мужнасці". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Балгарыі.

У сваім выступленні часовы павераны ў справах Беларусі ў Балгарыі Мікіта Лешукоў адзначыў, што Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокі след у гісторыі беларускага народа. У барацьбе з германскімі агрэсарамі Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара, тысячы гарадоў і вёсак былі разбураны і спалены, мірнае насельніцтва зведала генацыд. Беларускі дыпламат падкрэсліў важнасць захавання ў сучасных рэаліях гістарычнай памяці аб перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і яго барацьбе за свабоду і мірную будучыню сённяшняга пакалення.

Старшыня Саюза балгарскіх журналістаў Сняжана Тодарава падзялілася сваімі ўражаннямі аб знаходжанні ў Мінску ў ліпені гэтага года і ўдзеле ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, балгарскіх грамадскіх арганізацый і дзелавых колаў, беларускай дыяспары, а таксама балгарскія грамадзяне.

Новы фільм "Час вярнуцца" вытворчасці кінастудыі "Беларусьфільм" расказвае аб падзеях 1944 года, у прыватнасці, аб падрыхтоўцы да наступальнай аперацыі "Баграціён". У цэнтры сюжэта - беларускі партызанскі атрад, якому даручана выявіць слабыя месцы ў абароне праціўніка.

Экспазіцыя "Аўтографы мужнасці" падрыхтавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і ўяўляе сабой фатаграфіі і архіўныя даныя, прысвечаныя, сярод іншага, абароне Брэсцкай крэпасці, аперацыі "Баграціён", партызанскаму руху ў Беларусі, трагедыі Хатыні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі