Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Jan 2015

Прэм'ерны паказ беларуска-ізраільскага дакументальнага фільма "Захавальнікі памяці" адбыўся ў Маскве

23 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэм'ерны паказ беларуска-ізраільскага дакументальнага фільма "Захавальнікі памяці" рэжысёра Барыса Мафцыра адбыўся 22 студзеня ў Маскве. Ён прайшоў у Расійскім дзяржаўным гуманітарным універсітэце (РДГУ) пры садзейнічанні дырэкцыі міжнароднага праекта "Культура без межаў" пад эгідай ЮНЕСКА і Міжнароднага культурнага цэнтра імя Саламона Міхоэлса, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

Прэм'еру карціны наведалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у РФ Дорыт Голендэр, прадстаўнікі равінату Расіі, прарэктар па навуковай рабоце ўніверсітэта Аляксандр Безбародаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, студэнты і выкладчыкі РДГУ.

Ігар Петрышэнка ў сваім прывітальным слове адзначыў, што ў Беларусі не спыняецца работа па захаванні памяці аб трагічных старонках гісторыі Беларусі. Дыпламат акцэнтаваў увагу прысутных на эфектыўнасці рэалізуемага ў рэспубліцы комплексу мерапрыемстваў па процідзеянні праявам нацызму і спробам фальсіфікацыі гісторыі.

Вядомы ізраільскі рэжысёр-дакументаліст Барыс Мафцыр працуе над кінаанталогіяй аб трагедыі Халакосту ў былых краінах Савецкага Саюза, першую чаргу якога прадстаўляе дакументальны фільм "Захавальнікі памяці". Здымкі карціны прайшлі ў месцах масавых расстрэлаў яўрэяў на тэрыторыі Беларусі ў гады акупацыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі па ініцыятыве прадзюсара беларускай кінакампаніі "Нонстоп Медыя" Юрыя Ігрушы сумесна з кінакампаніяй Zvi Shefy Productions (Ізраіль). Фільм змяшчае, у тым ліку, запісы расказаў жыхароў Беларусі - відавочцаў трагічных падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны. Паводле даных большасці навуковых крыніц, у Беларусі ў перыяд нямецкай акупацыі з 22 чэрвеня 1941 года па 28 ліпеня 1944 года загінулі прыкладна да 800 тыс. яўрэяў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі