Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Mar 2020

Прэм'ера фільма "Авантуры Пранціша Вырвіча" перанесена на май

Прэм'ера фільма
У час перадпрэм'ернага паказу

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская прэм'ера гісторыка-прыгодніцкага фільма "Авантуры Пранціша Вырвіча" пераносіцца на май. Кінастудыя "Беларусьфільм" выступіла з ініцыятывай пераагучыць карціну на беларускай мове. Фільм выйдзе ў пракат адначасова на дзвюх мовах, калі будзе гатова беларускамоўная версія, паведамілі БЕЛТА на кінастудыі.

Упершыню фільм шырокай публіцы плануюць прадэманстраваць у маі. Раней паведамлялася, што прэм'ера адбудзецца 19 сакавіка.

У аснове карціны "Авантуры Пранціша Вырвіча" раман беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. У кнізе расказваецца гісторыя юнага Пранціша Вырвіча і мудрага доктара, алхіміка Бутрамея Ледніка. Яны аказваюцца ў цэнтры барацьбы за трон Рэчы Паспалітай, дзеля якога магутныя Радзівілы, Сапегі і Багінскія спрабуюць завалодаць легендарнай рамфеяй улады. Герояў чакаюць адчайныя бітвы, пагоні, слаўныя подзвігі і каханне.

Як адзначылі на кінастудыі, гэта першы за апошнія гады гістарычны фільм, над якім працавала толькі беларуская творчая група. Рэжысёр - Аляксандр Анісімаў, аўтар сцэнарыя - Валянцін Залужны, аператар-пастаноўшчык - Дзмітрый Рудзь. Ролі выканалі Георгій Пятрэнка, Іван Трус, Віктар Манаеў, Вераніка Пляшкевіч, Вячаслаў Паўлюць, Яўгенія Анікей, Дзмітрый Есяневіч, Сяргей Чэкерэс, Сяргей Жбанкоў і іншыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі