У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Кст 2017

Прэм'ера балета "Карсар" пройдзе 7-8 кастрычніка ў Вялікім тэатры Беларусі

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ера балета "Карсар" Адольфа Адана адбудзецца 7-8 кастрычніка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

Ставіць ужо не першую версію гэтага спектакля ў беларускім Вялікім балетмайстар з Марыінскага тэатра ў Санкт-Пецярбургу Вячаслаў Хамякаў. Сёння ў рускай школе балета існуюць рэдакцыі балета "Карсар" Канстанціна Сяргеева - больш архаічная, але найбольш блізкая да арыгінала - версіі Марыуса Петыпы, і рэдакцыя Пятра Гусева, больш дынамічная, сучасная, але з меншай колькасцю танцаў. У мінскай рэдакцыі балета будзе прадстаўлены сінтэз дзвюх версій. У спектаклі можна будзе ўбачыць і аўтарскую харэаграфію Вячаслава Хамякова ў стылістыцы гэтага балета, і Марыуса Петыпы. Як адзначае балетмайстар-пастаноўшчык, "зразумела, што я ні ў якім разе не лічу сябе роўным гэтаму генію танца, але спроба падрыхтаваць і паставіць варыяцыі, адажыа ў стылі майстра зроблена". Наколькі гэта атрымалася ўдала, пакажа сам спектакль.

Дырыжор-пастаноўшчык новага балета Вялікага тэатра - заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, уладальнік медаля Францыска Скарыны Мікалай Калядка. Мастак-пастаноўшчык - народны мастак Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Вячаслаў Окунеў.

Балет "Карсар" Адольфа Адана ўпершыню быў паказаны ў 1856 годзе ў тэатры Парыжскай оперы - з таго часу ён захоўваецца ў рэпертуары многіх тэатраў свету і нараўне з іншым знакамітым шэдэўрам кампазітара - балетам "Жызэль" уваходзіць у залаты фонд сусветнага балетнага рэпертуару. Лібрэта балета "Карсар" створана Жулем Анры Вернуа дэ Сен-Жоржам і Жозефам Мазілье па матывах паэмы Джорджа Гордана Байрана. Аднак лібрэта адрознівалася ад паэтычнага арыгінала - гэта, хутчэй, версія падзей, якія адбываліся да пачатку гісторыі, выкладзенай у паэме Байрана. Заблытаны сюжэт з прыгодамі, мяцяжамі, паядынкамі, выкраданнямі і ўцёкамі, разгортваўся на фоне марской прасторы, у мітусні ўсходняга базару і ў султанскім гарэме. У 1858 годзе "Карсар" быў перанесены ў Пецярбург: у Вялікім (Каменным) тэатры сваю рэдакцыю паказаў французскі балетмайстар Жуль Перо. У ролі Конрада выступіў Марыус Петыпа, і на наступнае дзесяцігоддзе гэта роля стала яго кароннай. У тым жа спектаклі Петыпа выступіў і як балетмайстар, сачыніўшы дуэт Pas d`esclave на спецыяльна напісаную музыку прынца Альдэнбургскага. Артыст ужо даўно спрабаваў сябе як балетмайстар і ў 1863 годзе ў Марыінскім тэатры ажыццявіў самастойную пастаноўку балета "Карсар".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс