У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Крс 2014

Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва будуць уручаны на "Славянскім базары"

16 красавіка, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2013/2014 гады будуць уручаны беларускаму скульптару Івану Міско, расійскаму мастацтвазнаўцу Інэсе Слюньковай і народнаму артысту СССР Уладзіміру Зельдзіну. Аб гэтым сёння ў Віцебску паведаміў журналістам першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Народны мастак Беларусі Іван Міско ўдастоены прэміі за серыю твораў манументальнага мастацтва, расіянка з беларускімі каранямі мастацтвазнавец Інэса Слюнькова атрымае ўзнагароду Саюзнай дзяржавы за кнігі па гісторыі архітэктуры Беларусі. Вядомы тэатральны дзеяч Уладзімір Зельдзін вылучаны на атрыманне прэміі за ролю Сервантэса - Дон Кіхота ў мюзікле "Чалавек з Ламанчы".

Уладзімір Карачэўскі адзначыў, што Уладзімір Зельдзін не зможа прыехаць у Віцебск на ўрачыстае мерапрыемства, і ўзнагарода будзе ўручана яму ў Маскве. Узнагароджанне двух іншых лаўрэатаў адбудзецца на "Славянскім базары ў Віцебску".

Тры прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва прысуджаюцца адзін раз у два гады. Асноўны крытэрый адбору саіскальнікаў - значнасць укладу мастацкіх твораў ва ўмацаванне адносін братэрства, дружбы і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй.

Упершыню прэмія была прысуджана ў 2002 годзе. Тады яе ўладальнікамі сталі расійскі акцёр Аляксей Пятрэнка, беларускі драматург Аляксей Дудараў і народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін. Пазней лаўрэатамі гэтай узнагароды станавіліся мастакі Міхаіл Савіцкі, Леанід Шчамялёў, Георгій Паплаўскі і Валянцін Сідараў, акцёры Аляксандр Калягін, Расціслаў Янкоўскі і Уладзімір Гасцюхін, кампазітар Аляксандра Пахмутава, дырыжор Міхаіл Фінберг і іншыя вядомыя майстры культуры Беларусі і Расіі.

XXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 10 па 14 ліпеня. Чакаецца, што ў мерапрыемствах форуму прымуць удзел прадстаўнікі каля 30 краін свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску