Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Dec 2016

Праект "Сем таямніц Беларусі" прэтэндуе на статус візітнай карткі краіны

Гісторыка-мастацкі праект "Сем таямніц Беларусі"12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гісторыка-мастацкі праект "Сем таямніц Беларусі" прэтэндуе на статус візітнай карткі краіны. Такое меркаванне выказаў журналістам генеральны дырэктар Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў Аляксандр Касоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Касоўскага, асаблівасць праекта заключаецца ў тым, што на працягу 50 мінут гледачы могуць акунуцца ў гісторыю, культуру, традыцыі Беларусі. "Аўтары пастараліся паказаць, чым славіцца наша краіна, а менавіта: традыцыі, культуру, гісторыю, абрады і, вядома ж, нашых людзей. Праект стартуе ў Палацы культуры прафсаюзаў у цэнтры сталіцы, і спадзяёмся, што ён стане візітнай карткай краіны", - сказаў генеральны дырэктар.

Гісторыка-мастацкі праект "Сем таямніц Беларусі"Гледачы змогуць пабываць у розных эпохах. Напрыклад, з часоў Вялікага Княства Літоўскага яны перанясуцца ў нашы дні і наведаюць "Славянскі базар" у Віцебску, які сёння акумулюе традыцыі і народную творчасць беларусаў. "Сем таямніц Беларусі" - гэта ўнікальная своеасаблівая пастаноўка, якая неверагодным чынам злучае ў сабе адзінства традыцый многіх пакаленняў беларусаў з тэхналагічнасцю сучаснасці.

Прэм'еру "Сем таямніц Беларусі" наведалі сёння прадстаўнікі дзяржаўных структур, дыпламатычных місій, прафсаюзны актыў. Плануецца, што сумесны гісторыка-мастацкі праект Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў будзе радаваць мінчан і гасцей сталіцы на працягу многіх гадоў. Як чакаюць арганізатары, гэты праект, падобныя да якога існуюць у многіх іншых краінах свету, атрымае доўгае жыццё і пастаянную прапіску ў Палацы культуры прафсаюзаў. Паказы будуць праходзіць па нядзелях, панядзелках, аўторках.

Гісторыка-мастацкі праект "Сем таямніц Беларусі"Як адзначыў у час размовы з журналістамі намеснік дырэктара дэпартамента гуманітарнага супрацоўніцтва агульнапалітычных і сацыяльных праблем Выканаўчага камітэта СНД Размік Хумаран, такія праекты, як мастацка-гістарычны "Сем таямніц Беларусі", знаёмяць замежных гасцей з гісторыяй і культурай краіны.

Паводле яго слоў, супрацоўніцтва ў культурнай сферы з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў паміж краінамі. "Якімі б ні былі эканамічныя сувязі, але культурныя - адны з прыярытэтных як ствараючыя масты даверу, дружбы і супрацоўніцтва паміж краінамі", - сказаў Размік Хумаран. Паводле яго прызнання, як іншаземцу, які жыве і працуе ў Беларусі, яму цікава пазнаваць традыцыі, гісторыю і культуру краіны. Ён імкнецца не прапускаць ніводнай праграмы, дзе расказваецца пра людзей, якія жывуць у Беларусі, і пра краіну.

Гісторыка-мастацкі праект "Сем таямніц Беларусі"У сваю чаргу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сербіі ў Беларусі Велька Кавачавіч адзначыў, што праграмы, падобныя да гісторыка-мастацкага праекта "Сем таямніц Беларусі", даюць магчымасць пазнаваць самабытнасць нацыі, бачыць веліч культуры краіны. Ён лічыць, што такі праект выкліча вялікую цікавасць у замежных гасцей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі