Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Крс 2015

Праект БЕЛТА на інтэрнэт-прэміі "ТІБО-2015" прызнаны лепшым сайтам пра Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інтэрнэт-праект "Хроніка Перамогі" Беларускага тэлеграфнага агенцтва заняў адно з першых месц на штогадовай інтэрнэт-прэміі "ТІБО-2015", паведаміў карэспандэнт БЕЛТА.

Праект БЕЛТА стаў лепшым у намінацыі "Сайт, прысвечаны Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў". Як адзначыў першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі, у гэтай намінацыі былі прадстаўлены інтэрнэт-рэсурсы, якія расказваюць аб гераічнай барацьбе савецкага народа. На думку першага намесніка міністра, рэалізацыя такіх праектаў у ІТ-сферы важна для выхавання падрастаючага пакалення, дае магчымасць азнаёміцца з гісторыяй, вывучыць яе глыбей і дапамагае захаваць памяць аб вайне.

Адрас інтэрнэт-праекта "Хроніка Перамогі" http://peramoga.belta.by/. Тут сканцэнтраваны вялікі аб'ём матэрыялаў і фота для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Для зручнасці карыстальнікаў інфармацыя разбіта па тэматычных рубрыках.

Праект БЕЛТА на інтэрнэт-прэміі "ТІБО-2015" прызнаны лепшым сайтам пра Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайнеНа сайце можна знайсці падрабязнасці аб баях, якія, на думку гісторыкаў, вызначылі ўвесь ход Другой сусветнай вайны і сталі вырашальнымі для Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай. Асобная рубрыка прысвечана хроніцы вызвалення Беларусі. Раздзел "Рубяжы" расказвае не толькі аб тых мясцінах на тэрыторыі Беларусі, дзе ў гады вайны змагаліся з ворагам, але і аб тых, дзе гітлераўцы і іх памагатыя забівалі сотнямі і тысячамі мірных жыхароў, дзе ў брацкіх магілах ляжаць нашы дзяды і прадзеды.

Цэлай плеядзе сапраўды яркіх, моцных асоб, якія ўзначальвалі агульнанародную барацьбу з захопнікамі, прысвечаны раздзел "Легендарныя камбрыгі". А ў рубрыцы "Гісторыя адной фатаграфіі" цікавымі падрабязнасцямі са свайго ваеннага і пасляваеннага жыцця дзеляцца героі фотаздымкаў.

Трэба адзначыць, што на сайце прадстаўлена вялікая колькасць унікальных фатаграфій, якія даюць магчымасць паглядзець на падзеі тых далёкіх дзён. У фотагалерэі можна ўбачыць эксклюзіўныя здымкі карэспандэнтаў БЕЛТА аб баявых дзеяннях і жыцці людзей на акупіраванай тэрыторыі, этапах аднаўлення краіны і ўсенародным свяце - Дні Перамогі. Дзякуючы супрацоўніцтву з Нацыянальнай бібліятэкай падрыхтавана рубрыка з фотакопіямі сатырычнага выдання "Раздавим фашистскую гадину", што выходзіла з ліпеня 1941 года па май 1945-га.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі