Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Крс 2016

Праект "100 ідэй для СНД" прапануецца праводзіць раз у два гады

Пасяджэнне Савета па справах моладзі дзяржаў - удзельніц СНД у Мінску14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект "100 ідэй для СНД" прапануецца праводзіць на пастаяннай аснове раз у два гады, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сустаршыня Савета па справах моладзі дзяржаў - удзельніц СНД, намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык, каменціруючы папярэднія вынікі пасяджэння савета.

Як адзначыў Віктар Якжык, беларускі бок унёс прапанову прадоўжыць рэалізацыю праекта "100 ідэй для СНД". Размова ідзе аб тым, каб праводзіць яго раз у два гады: у першы год будуць праходзіць нацыянальныя адборы, у другі - фінал і суперфінал на ўзроўні СНД. Удзельнікі савета таксама маюць намер садзейнічаць кааперацыі праектаў моладзі з розных краін.

Дырэктар дэпартамента дзяржаўнай палітыкі ў сферы выхавання дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі і навукі Расіі Аляксандр Страдзэ адзначыў, што праект "100 ідэй для СНД" - гэта магчымасць для моладзі прэзентаваць дасягнутыя вынікі ў рэалізацыі свайго праекта. На выстаўцы сёння ў асноўным прадстаўлены індывідуальныя праекты або распрацоўкі аўтарства некалькіх маладых людзей з адной краіны. У перспектыве хацелася б, каб з'явіліся міжвузаўскія, міждзяржаўныя маладзёжныя каманды, адзначыў ён.

Беларускі бок таксама прапанаваў разгледзець пытанне аб наданні конкурсу "Уладар вёскі" міжнароднага статусу. Дэлегацыі ўсіх краін - удзельніц савета запрошаны на Дзень моладзі на "Славянскім базары".

Пасяджэнне Савета па справах моладзі дзяржаў - удзельніц СНД праходзіць 14-15 красавіка ў Мінску. На пасяджэнні падводзяцца вынікі выканання плана мерапрыемстваў на 2014-2015 гады па рэалізацыі Стратэгіі міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД на перыяд да 2020 года і абмяркоўваецца ход выканання плана мерапрыемстваў на 2016-2017 гады. У цэнтры ўвагі - пытанні развіцця маладзёжнага грамадскага руху, дзейнасці базавых арганізацый СНД па развіцці маладзёжнага прадпрымальніцтва і рабоце з моладдзю, удасканаленне нарматыўных прававых актаў у сферы маладзёжнай палітыкі. Акрамя таго, плануецца зацвердзіць склад рабочай групы па падрыхтоўцы праекта Канцэпцыі развіцця маладзёжнага валанцёрскага руху на прасторы СНД, разгледзець пытанні падрыхтоўкі зборніка, прысвечанага 25-годдзю ўтварэння СНД і 10-годдзю дзейнасці Савета па справах моладзі, і далейшай рэалізацыі маладзёжнага праекта "100 ідэй для СНД".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі