У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Стд 2016

Прадстаўнікоў Беларусі на песенных конкурсах "Славянскага базару" вызначаць да 20 сакавіка

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікоў Беларусі на песенных конкурсах юбілейнага XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" вызначаць да 20 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Размова ідзе аб двух міжнародных конкурсах, якія штогод праводзяцца ў Віцебску, - конкурсе выканаўцаў эстраднай песні і міжнародным дзіцячым музычным конкурсе. Яны абодва атрымалі назву "Віцебск-2016".

Як расказалі ў Мінкультуры, напярэдадні ў Маладзёжным тэатры эстрады адбыўся другі этап адборачных тураў да гэтых конкурсаў - прагляд экспертнай групай відэаматэрыялаў, прадстаўленых выканаўцамі. Усяго на ўдзел у другім этапе ў ведамства паступіла 78 заявак з усіх абласцей краіны і горада Мінска.

Па выніках разгляду і ацэнкі відэаматэрыялаў экспертная група вызначыла выканаўцаў, якія прымуць удзел у трэцім, завяршальным этапе праслухоўвання.

Удзельнікі праслухоўвання да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні: 1. Таццяна Гуляева (Гомель); 2. Ніна Жукоўская (Мінск); 3. Вольга Калеснікава (Мінск); 4. Яўгенія Крохіна (Гомель); 5. Яўген Курчыч / Яўген Слуцкі (Мінск); 6. Настасся Лейкіна (Віцебск); 7. Наталля Ламака (Мінская вобл.); 8. Андрэй Цямчык (Брэсцкая вобл.); 9. Ягор Шаранкоў (Гомельская вобл.); 10. Аляксей Шкраба / Аляксей Грос (Мінск).

Удзельнікі праслухоўвання да дзіцячага музычнага конкурсу: 1. Мікіта Бялько (Мінск); 2. Даніэль Вольскі (Мінск); 3. Давід Дыман (Віцебская вобл.); 4. Настасся Жабко (Мінск); 5. Марыя Жыліна (Мінск); 6. Валерыя Заяц (Магілёўская вобл.); 7. Эвеліна Лыгач (Гомельская вобл.); 8. Рафаэле Пападзія (Гомель); 9. Дар'я Фралова (Магілёўская вобл.); 10. Анфіса Хмялеўская (Мінск); 11. Алеся Віталс (Мінская вобл.) - рэкамендавана дадаткова па рашэнні экспертнай групы.

Далейшую работу па адборы прадстаўнікоў Беларусі ў міжнародных конкурсах фестывалю прадоўжыць прафесійнае журы. Запланавана правядзенне трэцяга этапу адборачных тураў - праслухоўвання ўдзельнікаў у суправаджэнні фанаграмы "мінус адзін" на базе Маладзёжнага тэатра эстрады, яно павінна адбыцца да 20 сакавіка 2016 года.

На фінальным этапе ўдзельнікамі адбору будуць выкананы: эстрадная песня беларускага аўтара і на беларускай мове (для ўдзельнікаў конкурсу выканаўцаў эстраднай песні і дзіцячага музычнага конкурсу); эстрадная песня кампазітара славянскай краіны на адной са славянскіх моў (для ўдзельнікаў конкурсу выканаўцаў эстраднай песні); эстрадная песня на выбар канкурсанта, якая найбольш яскрава адлюстроўвае яго выканальніцкае майстэрства і артыстычныя здольнасці (для ўдзельнікаў дзіцячага музычнага конкурсу); сусветны хіт - папулярны твор на замежнай мове (для ўдзельнікаў конкурсу выканаўцаў эстраднай песні, пры неабходнасці).

Рашэннем прафесійнага журы будзе вызначаны адзін удзельнік да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні і адзін удзельнік да дзіцячага музычнага конкурсу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс