Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Жнв 2015

Прадстаўніка Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2015" вызначаць 21 жніўня

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінал нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2015" будзе паказаны 21 жніўня ў 22.00 у прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Па выніках жараб'ёўкі юныя выканаўцы выйдуць на сцэну ў наступным парадку: 1 - Козак Лізавета і Тоўсцік Алена (Кобрын); 2 - група "Нясумны ўзрост" (Мінск); 3 - Васілеўская Ангеліна (Мінск); 4 - Новік Марыя (Мінск); 5 - ансамбль "Заранак" (Мінск); 6 - Маханькоў Аляксандр (Мінск); 7 - Магільная Марыя (Магілёў); 8 - Асланаў Руслан (Мінскі раён); 9 - Мураўёва Лізавета (Мінск); 10 - Купрыяновіч Зінаіда (Мінск).

У ролі вядучых вечара - прадстаўнік краіны на дзіцячым "Еўрабачанні-2013" Ілья Волкаў і шоўмен, вядучы праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!" Дзмітрый Новік.

Спецыяльнымі гасцямі канцэрта стануць беларускія ўдзельнікі міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне" розных гадоў: Надзея Місякова, Ягор Ваўчок у дуэце з Анжалікай Пушновай, Аліна Молаш, Ягор Жашко. "Больш таго, у ходзе маляўнічага шоу гледачам нагадаюць аб усіх юных выканаўцах, якія прадстаўлялі нашу краіну на прэстыжным песенным форуме", - расказалі ў прэс-службе.

Пазнаёміцца з усімі ўдзельнікамі фіналу тэлегледачы "Беларусь 1" могуць ужо цяпер у эфіры канала з дапамогай відэавізітак, спецыяльна знятых арганізатарамі праекта для кожнага юнага талента.

Пераможца нацыянальнага адборачнага тура, які прадставіць краіну на дзіцячым "Еўрабачанні" ў Балгарыі, будзе вызначаны па выніках галасавання прафесійнага журы і тэлегледачоў.

Арганізацыю нацыянальнага адбору і падрыхтоўку да міжнароднага дзіцячага "Еўрабачання-2015" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

На сайце медыяхолдынга www.tvr.by, а таксама ў афіцыйнай групе "Укантакце" прадстаўлена дадатковая інфармацыя аб праекце, у тым ліку анкеты і фота ўсіх удзельнікаў фіналу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі