Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Врс 2015

Прадстаўнікі шасці краін пазмагаюцца ў конкурсе нацыянальных кінашкол "Лістапада-2015"

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі васьмі кінашкол Беларусі, Расіі, Эстоніі, Чэхіі, Польшчы і Кубы пазмагаюцца за ўзнагароду "За лепшы фільм конкурсу маладога дакументальнага кіно" XXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", паведамілі БЕЛТА арганізатары.

У конкурсе будзе прадстаўлена 26 кароткаметражных і сярэднеметражных фільмаў. Паказы пройдуць у кінатэатры "Мір" з 7 па 9 лістапада.

Конкурс нацыянальных кінашкол існуе з 2012 года. За гэты час паказана 46 фільмаў студэнтаў і выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Славеніі, Грузіі, Даніі, Італіі, Фінляндыі і, вядома, Беларусі. Праграма 2015 года б'е рэкорды: у аглядзе прымуць удзел 8 кінашкол, будзе паказана 26 дакументальных работ. Амаль 20 маладых рэжысёраў прыедуць у Мінск, каб прадставіць свае курсавыя і дыпломныя работы.

У 22-м ММКФ "Лістапад" прымуць удзел кінашколы: БДАМ (Мінск); ВГIК (Масква, Расія); Майстэрня А.М.Сакурава Кабардзіна-Балкарскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Х.М.Бербекава (Нальчык, Расія); школы дакументальнага кіно і тэатра Марыны Разбежкінай і Міхаіла Угарава (Масква); факультэт кіно і тэлебачання Пражскай акадэміі мастацтваў (FAMU) (Прага, Чэхія); Балтыйская школа кінематаграфіі і СМІ Талінскага ўніверсітэта (BFM) (Талін, Эстонія); Кінашкола Анджэя Вайды (Варшава, Польшча); Міжнародная школа кіно і тэлебачання (Escuela Internacional de Cine y TV) (Гавана, Куба).

Тэмы, які прадставілі маладыя рэжысёры, самыя розныя. У праграму ўвайшлі гісторыі аб дні, калі павінен быў надысці канец свету; аб фермерах, якія вырошчваюць смаўжоў; аб чысцільшчыку абутку на адной з вуліц маленькага кубінскага гарадка і аб адчайным падарожжы маладых эстонцаў да міжземнаморскіх берагоў Іспаніі, і гэта далёка не ўсё.

Сённяшнія ўдзельнікі конкурсу нацыянальных кінашкол - гэта будучыя пераможцы міжнародных кінафестываляў, паколькі вучацца яны ў лепшых рэжысёраў. Фільмы Аляксандра Сакурава не раз атрымлівалі ўзнагароды кінафестывалю ў Мінску, а рэжысёр не толькі прадстаўляў сваё кіно, але і праводзіў майстар-класы. Фільмы выкладчыка FAMU, аднаго з вядучых дакументалістаў Чэхіі, Гелены Тржэштыкавай у 2011 і 2012 гадах прымалі ўдзел у асноўным конкурсе дакументальнага кіно мінскага кінафоруму. Выпускнікі гэтых рэжысёраў прымуць удзел у конкурсе. Кінашкола Анджэя Вайды - адна з мацнейшых па падрыхтоўцы рэжысёраў дакументальнага кіно ў Еўропе. А вучні школы Марыны Разбежкінай не першы год удзельнічаюць у прэстыжных кінафестывалях. Прыедуць яны і на 22-і ММКФ "Лістапад".

Мэта конкурсу нацыянальных кінашкол - азнаёміць гледачоў і студэнтаў творчых ВНУ адзін з адным і асаблівасцямі мовы дакументальнага кіно ў розных краінах, ператварыць кінатэатр "Мір" у месца для сустрэч і абмену вопытам і, вядома, даць магчымасць будучым беларускім дакументалістам паказаць сябе і параўнаць свае работы з іншымі.

XXII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 6 па 13 лістапада ў беларускай сталіцы. Арганізатар галоўнай кінападзеі года - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Заснавальнікі - Міністэрства культуры, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі