Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Чэр 2014

Прадстаўнікі 26 краін прымуць удзел у IX Беларускім міжнародным медыяфоруме

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі 26 краін прымуць удзел у IX Беларускім міжнародным медыяфоруме "Партнёрства ў імя будучыні: рэаліі глабальнага свету", які пройдзе 8-12 чэрвеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

У праграме форуму - пленарнае пасяджэнне, тэматычныя панэлі і эксперт-сесіі, летняя школа журналістыкі з майстар-класамі.

Сярод пытанняў, якія абмяркуюць эксперты, - "Суверэнізацыя і інтэграцыя. Еўразійскі эканамічны саюз як платформа стварэння новага свету", "Сусветная камунікацыя ў кантэксце шматпалярнага свету", "Выклікі і пагрозы ХХІ стагоддзя. Роля міжнароднай супольнасці ў прадухіленні канфліктаў і войнаў".

Для гасцей таксама падрыхтавана культурная праграма - агляд мінскіх выдатных мясцін, экскурсія ў гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна", дэфіле ўзорна-паказальнага аркестра Узброеных Сіл Беларусі. Чакаецца, што ўдзельнікі медыяфоруму ўскладуць кветкі да манумента на Плошчы Перамогі да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.

Беларускі міжнародны медыяфорум - буйнейшы і ўнікальны праект на прасторы краін СНД, блізкага і далёкага замежжа. Штогод у ім удзельнічаюць больш як 500 чалавек. У іх ліку амаль 100 замежных прадстаўнікоў (дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, медыяэксперты, палітолагі, эканамісты, дзеячы навукі і мастацтва, кіраўнікі і прадстаўнікі вядучых сродкаў масавай інфармацыі краін - удзельніц форуму).

За гады свайго існавання форум стаў знакавай пляцоўкай абмену меркаваннямі, выпрацоўкі новых ідэй і канцэпцый з удзелам эксперна-медыйнай супольнасці па актуальных праблемах сучаснага свету.

Арганізатары - Міністэрства інфармацыі Беларусі, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД, Беларускі саюз журналістаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі