Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Jan 2016

Помнікі Манюшку і Дуніну-Марцінкевічу ўстановяць у цэнтры Мінска ў 2016 годзе

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Помнікі кампазітару Станіславу Манюшку і пісьменніку Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу ўстановяць у цэнтры Мінска ў 2016 годзе. Аб гэтым паведаміў журналістам начальнік аддзела ўстаноў культуры і культурна-асветнай работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Сяргей Мядзведзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Помнікі гэтым двум вядомым дзеячам культуры плануецца ўстанавіць на тэрыторыі Верхняга горада. Таксама ў бягучым годзе завершыцца работа па стварэнні музейнай экспазіцыі "Мінская конка" побач з гарадской ратушай", - сказаў Сяргей Мядзведзеў.

Ён адзначыў, што ў Год культуры ў сталіцы пройдзе мноства мерапрыемстваў, прысвечаных юбілейным датам вядомых дзеячаў культуры і мастацтва. Так, у Мінску запланавана святкаванне 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, 120-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы, 95-годдзя з дзён нараджэння Івана Шамякіна і Івана Мележа, 130 гадоў з дня нараджэння Змітрака Бядулі, 140 гадоў з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч і 75-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна.

Пільную ўвагу ў Год культуры ў сталіцы ўдзеляць мерапрыемствам па ахове і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа. Дарэчы, на тэрыторыі Мінска знаходзяцца больш за 630 такіх аб'ектаў. Як падкрэсліў Сяргей Мядзведзеў, праводзіцца вялікая работа па іх уліку, забеспячэнні аховы, рэканструкцыі. У бягучым годзе запланаваны шэраг семінараў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, адкрыццё музейных экспазіцый на базе сярэдніх школ, дзіцячых музычных школ, бібліятэк і музеяў горада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі